26 лiстапада 2024, aўторак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі падаражэў транспарт

17
У Гомелі падаражэў транспарт

Павышаныя тарыфы на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце Гомеля.

Апошні раз праезд даражэў 31 ліпеня - кошт паездкі ў тралейбусах і аўтобусах вырас тады на 50 рублёў і дасягнуў 750 рублёў (850 - пры набыцці квітка ў кіроўцы), паведамляе БелаПАН.

З 4 верасня адна паездка ў аўтобусе ці тралейбусе каштуе 800 рублёў, пры набыцці білета ў кіроўцы - 920. Паездка на экспрэсным аўтобусе таксама падаражэла на 50 рублёў да 1.200 рублёў.

Паездка ў маршрутным таксі цяпер каштуе 1.800 або 1.900 рублёў замест 1.500 і 1.620.

Кошт праязнога квітка на адзін від транспарту на дэкаду павялічылася на 700 рублёў (10.800 замест 10.100).

Выраслі тарыфы на праезд і ў прыгарадных аўтобусах.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках