25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія снайперы абаранялі Кадафі ў Лівіі

100
Беларускія снайперы абаранялі Кадафі ў Лівіі

Нацыянальны пераходны савет Лівіі абвінавачвае Беларусь у падтрымцы рэжыма Муамара Кадафі.

Пра тое, што рэжым Кадафі заклікаў на дапамогу, у тым ліку і беларускіх снайпераў, заявіў Абдэль Маджыд Ібрагім, адзін з вайсковых кіраўнікоў Нацыянальнага пераходнага савета Лівіі.

- Мы былі праінфармаваныя з некаторых крыніц разведкі, што група снайпераў розных еўрапейскіх нацыянальнасцяў, у тым ліку украінцы, беларусы і іншыя былі прыведзеныя [у Лівію] лівійскім рэжымам. Згодна з атрыманай намі інфармацыі, група ўвайшла ў Лівію праз порт Нуфейда ў Тунісе, перш чым была перамешчаныя ў Трыпалі, - цытуе Абдэль Маджыд Ібрагіма «Радыё Свабода».

Лівійскія паўстанцы знайшлі ў будынку былых спецслужбаў каталог беларускай фірмы-гандляра зброяй «Белтэхэкспарт». Знаходка дала падставу зноў загаварыць аб тым, што Беларусь можа гандляваць зброяй у абыход рэзалюцыі ААН. Па дадзеных шведскага даследчага цэнтра Sipri, у 1997-2001 гадах Беларусь уваходзіла ў дзясятку найбуйнейшых у свеце экспарцёраў зброі. Па адзнаках цэнтра, прыбыткі Беларусі ад гэтага гандлю складалі ў 2001 годзе прыкладна 1,5 мільярды даляраў.

На думку экспертаў, значная частка беларускага ўзброенага экспарту прыпадала на краіны, дзе парушаюцца правы чалавека: Емен, Уганда, Перу, Ангола. Акрамя таго, Беларусь абвінавачвалася ў пастаўках зброі ў краіны, якія знаходзіліся пад санкцыямі ААН - Ірак, Іран, Самалі.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках