26 лiстапада 2024, aўторак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у грамадскім транспарце будзе даражэць

21
Праезд у грамадскім транспарце будзе даражэць

«Мінсктранс» будзе і надалей ініцыяваць падвышэнне тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 верасня паведаміла намесніца генеральнага дырэктара прадпрыемства Ірына Якубоўская, перадае БелаПАН.

Яна нагадала, што тарыфы павышаюцца па ініцыятыве «Мінсктранса» на падставе рашэння Менгарвыканкама па ўзгадненні з Мінэканомікі. «У першую чаргу ў нас запытваюць разлікі кошту адной паездкі пры 100, 70 і 50% акупнасці. Мінэканомікі прымае рашэнне, на колькі можна павысіць тарыф з улікам плацежаздольнасці насельніцтва», - патлумачыла Якубоўская.

Яна паведаміла, што Мінэканомікі дазволіла ў бліжэйшыя дні павысіць праезд на 50 рублёў да 950 рублёў за адну паездку. Адпаведна на 5% павысіцца кошт і праязных. Рашэнне Менгарвыканкамам пакуль не падпісанае. Яно ўступіць у сілу пасля апублікавання ў СМІ.

На дадзены момант акупнасць паездкі ў грамадскім транспарце складае 45%. Поўны разліковы кошт паездкі складае 2.500 рублёў.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара «Мінсктранса» Віктара Тозіка, стаіць вострая праблема недахопу кіроўцаў, не хапае 425 спецыялістаў. «Ініцыяваць падаражанне мы будзем і таму, што трэба плаціць годнуы заробак і кіроўцам, і тэхнікам, і кандуктарам», - растлумачыў Тозік. Ён паведаміў, што сярэдні заробак кіроўцаў сёння складае 2 млн. 600 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках