25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супольнасць дэмакратый супраць рэжыму Лукашэнкі

3
Супольнасць дэмакратый супраць рэжыму Лукашэнкі

Міжнародны няўрадавы Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый асуджае арышт Алеся Бяляцкага.

Адпаведная заява была прынятая камітэтам 6 верасня, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Як гаворыцца ў паведамленні, Міжнародны няўрадавы Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый «далучаецца да шматлікіх іншых урадавых і няўрадавых арганізацый у асуджэнні несправядлівага арышту і затрымання вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага рэжымам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі».

«Абвінавачванні супраць Бяляцкага з'яўляюцца спробай перашкодзіць праваабарончаму цэнтру «Вясна» працягваць барацьбу за беларусаў, якія былі арыштаваныя ці змешчаныя ў турму за крытыку палітыкі рэжыму Лукашэнкі. У дадатак да прадастаўлення прававой дапамогі «Вясна» таксама прымае актыўны ўдзел у асвятленні бягучых рэпрэсій міліцыі падчас мірных дэманстрацый, якія адбываюцца з часоў прэзідэнцкіх выбараў у краіне ў снежні 2010 года. З красавіка 2011 Бяляцкі быў галоўнай мішэнню кампаніі па паліванні брудам, якую вядзе рэжым Лукашэнкі», - гаворыцца ў заяве.

Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый «заклікае рэжым Лукашэнкі спыніць пераслед усіх дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў, а таксама паўтарае заклік да безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку Бяляцкага».

Акрамя таго, Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый «асуджае рэжым Лукашэнкі за ягоныя неаднаразовыя адмовы прызнаваць дэмакратычныя прынцыпы і прытрымлівацца іх».

Міжнародны няўрадавы Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый ўяўляе сабой глабальную сетку арганізацый грамадзянскай супольнасці. У яго ўваходзяць прадстаўнікі няўрадавых дэмакратычных арганізацый і лідэры грамадзянскай супольнасці больш чым з 80 краін пяці рэгіёнаў свету - Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Еўропы (уключаючна з Расеяй і СНД).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках