25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк заўтра будзе гуляць у вольны рынак

36
Нацбанк заўтра будзе гуляць у вольны рынак

Навучальныя таргі на асноўнай і дадатковай сесіях ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» пройдуць 8 верасня.

Інфармацыю аб прызначэнні даты навучальных таргоў на гэты дзень карэспандэнту БелТА пацвердзілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

Правядзенне навучальных таргоў на асноўнай і дадатковай сесіях валютна-фондавай біржы прызначанае на 15.00 8 верасня. Яны пройдуць у зале таргоў замежнымі валютамі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Аб даце і часу правядзення навучальных таргоў Нацыянальны банк паведаміў банкам адпаведным лістом.

У Нацбанку таксама пацвердзілі, што навучальныя таргі пройдуць з усталяваннем фіксінга, пра што раней заяўляў першы намеснік старшыні праўлення НБ Мікалай Лузгін. Пры такім рэжыме таргоў замежнымі валютамі курс усталёўваецца ў момант супадзення сумарных заявак, якія паступілі раней ад удзельнікаў таргоў, на набыццё і продаж валюты. Удзельнікі навучальных таргоў на асноўнай сесіі 8 верасня змогуць у тэставым рэжыме набываць і прадаваць даляры ЗША, еўра, расейскія рублі, швейцарскія франкі. На дадатковай сесіі да гэтых відах валюты дададуцца яшчэ польскія злотыя і літоўскія літы.

Пры гэтым, як адзначылі ў Нацбанку, падчас правядзення таргоў на падставе навучальных заявак не ставіцца задача сфарміраваць курсы валют, якія будуць з'яўляцца арыенцірамі для ўдзельнікаў рынку. Галоўная мэта навучальных таргоў - «максімальна дакладна адрэгуляваць тэхнічныя аспекты» працы дадатковай гандлёвай сесіі, правядзенне якой плануецца пачаць з сярэдзіны верасня.

Рашэнне аб правядзенні ў сярэдзіне верасня дадатковай сесіі таргоў на БВФБ было агучанае Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 30 жніўня на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Падчас дадсесіі яе ўдзельнікі змогуць вольна набываць даляры, еўра і іншую замежную валюту. Як чакаецца, у выніку правядзення таргоў на дадатковай сесіі ў абменных пунктах адновіцца вольны продаж і набыццё замежнай валюты па рынкавым курсе.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках