25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікава ніхто не бачыў ужо 2 месяцы

49
Саннікава ніхто не бачыў ужо 2 месяцы

Адвакаты і сваякі кандыдата ў прэзідэнты не бачылі яго з 8 лістапада.

Як паведаміла БелаПАН жонка Саннікава Ірына Халіп, адвакаты і сваякі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава па-ранейшаму спрабуюць дамагчыся спаткання з ім, аднак пакуль безвынікова.

30 снежня ейная свякроў Ала Саннікава была на прыёме ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС, дзе пакінула пісьмовую заяву з просьбай на спатканне з сынам. «Яны там сказалі, што па законе на працягу 15 дзён дадуць адказ. Недзе да канца тыдня як раз мінае тэрмін, - сказала Халіп. - На мінулым тыдні адвакаты падалі пазоў у Віцебскі суд на дзеянні начальніка калоніі «Віцьба-3», які не дазваляе ім пабачыць падабароннага».

Па словах Халіп, 12 студзеня адзін з адвакатаў паедзе ў калонію, каб яшчэ раз паспрабаваць дабіцца спаткання з Саннікавым.

Пры гэтым Халіп падкрэсліла, што сваякі і адвакаты не бачылі Саннікава з 8 лістапада.

Нагадаем, 14 мая суд Партызанскага раёна Менска прысудзіў Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010. Адбываць пакаранне палітык павінен быў у выпраўленчай калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), куды прыбыў у канцы ліпеня, аднак 20 верасня яго без тлумачэння прычын этапавалі ў бабруйскую калонію № 2 (Магілёўская вобласць).

16 лістапада стала вядома, што Саннікава этапавалі з бабруйскай калоніі, але куды менавіта, не паведамілі ні сваякам, ні адвакатам. 17 лістапад Ірыне Халіп атрымалася патрапіць на прыём да часова выконваючага пасаду начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргею Працэнкі, які паведаміў, што ейнага мужа пераводзяць у іншую калонію ў сувязі з небяспекай, якая нібыта яму пагражае. Ён таксама заявіў, што Саннікава будуць этапаваць праз магілёўскую турму ў Віцебскую вобласць, аднак у які менавіта калоніі палітык будзе адбываць пакаранне, не сказаў. Пазней стала вядома, што Саннікава перавялі ў «Віцьбу-3».

27 снежня Халіп атрымала ад мужа кароткі ліст. Па ейных словах, у лісце ён паведамляе, што атрымаў перадачу і коратка адзначае: «Я спрабую табе і іншым паведаміць аб тым, што са мной адбываецца, але лісты не праходзяць. Мабыць, пошта наогул спыніла працу».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках