25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога палітвязня адлічылі з універсітэта

12
Былога палітвязня адлічылі з універсітэта

Пасля адбыцця 15 сутак за акцыю салідарнасці, якая прайшла 19 снежня ля Чырвонага касцёла, актывіст «Маладога Фронту» Уладзімір Яроменак даведаўся пра тое, што яго адлічылі з унівэрсытэту.

Хлопцу патэлефанавалі з ВНУ і сказалі, што ён можа забраць дакументы.

Уладзімір Яроменак навучаўся на трэцім курсе факультэта камп'ютэрнага праектавання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. У верасні гэтага года яны разам з Анастасіяй Палажанка спрабавалі вывесіць сцягі ў цэнтры Менска, былі затрыманыя, і Уладзіміру Яроменку далі 12 сутак арышту. Пасля гэтага хлопца папярэдзілі, што наступны арышт будзе падставай для адлічэння. У ВНУ зрабілі так, як і паабяцалі.

Пасля падзей на Кастрычніцкай плошчы ў 2010 годзе Уладзімір Яроменак быў асуджаны на тры з паловай гады ўзмоцненага рэжыму, але быў датэрмінова вызвалены 13 жніўня 2011 года. Тады ў яго атрымалася аднавіцца на вучобе.

«Буду працягваць адукацыю, але ўжо ў новым навучальным годзе, і не тут. Бо ў Беларусі мне спакойна навучацца ўсё роўна не дадуць. Ды сам я не змагу вучыцца «спакойна» - для гэтага трэба адмовіцца ад сваіх палітычных поглядаў, чаго я рабіць не збіраюся», - сказаў Уладзімір Яроменак у інтэрв'ю ПЦ «Вясна».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках