25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіянат свету па хакеі - рычаг уплыву на беларускія ўлады

40

Еўрапейскія палітыкі хочуць ціснуць на афіцыйны Менск праз хакейны чэмпіянат свету 2014 года.

Пра гэта яны казалі на абмеркаванні беларускага пытання ў камісіі па замежных справах Еўрапарламента, паведамляе «Еўрарадыё».

«Чэмпіянат па хакеі - рэальная магчымасць паўплываць на рэжым. Гэта пакажа нашае стаўленне да рэжыму», - заявіла Крысціна Оюланд, былая міністр замежных спраў Эстоніі.

Еўрадэпутат Аляксандр Ламбсдорф заўважыў, што правядзенне чэмпіянату ў Беларусі стане «абсалютным трыумфам Лукашэнкі» і папярэдняе рашэнне Міжнароднай хакейнай федэрацыі можна змяніць.

Высокі чыноўнік Еўрапейскай службы знешняга дзеяння заявіў, што Рада міністраў ЕЗ вымушаная рэагаваць на меркаванне Еўрапарламента, і цяпер вядзецца абмеркаванне з нагоды чэмпіянату свету па хакеі.

«Некаторыя краіны прапанову падтрымліваюць, некаторыя - не. Гэта далікатнае пытанне, які змешвае спорт з палітыкай. Часам робяць паралель з байкотам Маскоўскай алімпіяды 1980 года. Абмеркаванні на гэты конт вядуцца», - сказаў Гунар Віганд.

Нагадаем, у студзені 2010 года Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю па Беларусі. У ёй гаворыцца, што правядзенне хакейных спаборніцтваў у Беларусі трэба адкласці, пакуль у краіне застаюцца палітычныя зняволеныя.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках