25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя памяці ў Менску (Фота)

15

У Дзень Салідарнасці актывісты «Еўрапейскай Беларусі» нагадалі менчукам аб зніклых палітыках і грамадскіх дзеячах.

Акцыя памяці прайшла каля кінатэатра «Беларусь». Яе ўдзельнікі трымалі ў руках партрэты зніклых, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

«Беларусам нельга забывацца на тое, што ў 21 стагоддзі ў нашай краіне бясследна знікаюць вядомыя людзі, якія былі апанентамі ўлады. Больш за 10 гадоў таму зніклі Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зміцер Завадскі, Юрый Захаранка. Некаторыя з іх былі рэальнымі канкурэнтамі Лукашэнкі. Сёння мы бачым, што палітыка рэжыму ў адносінах да такіх людзей не змянілася. Сёння апанентаў дыктатара, у тым ліку, кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, працягваюць калечыць і павольна забіваць у турмах», - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках