25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пякарскаму хутка знайшлі замену

23
Пякарскаму хутка знайшлі замену

Лукашэнка прызначыў Ігара Шуневіча першым намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Лукашэнкі.

«Я думаю той досвед, які вы набылі ў КДБ, вельмі вам карысны, але наогул вы - прафесійны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў, вы служылі на ўсіх пасадах у МУС, ведаеце яго знутры, добра ведаеце вынік - гэта таксама для нас вельмі важна. Але самае галоўнае - праца ў КДБ (а ў апошні час вы як раз займаліся кантролем, можна прама сказаць, працы праваахоўных органаў) дала вам магчымасць убачыць знутры ўсе праблемы Міністэрства ўнутраных спраў», - адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да Ігара Шуневіча.

Кіраўнік падкрэсліў, што новаму першаму намесніку міністра ўнутраных спраў неабходна рыхтавацца да больш сур'ёзных задач, якія прыйдзецца выконваць. «Галоўнае - без аглядкі браць на сябе адказнасць і, натуральна, адказваць за прынятыя рашэнні», - сказаў ён.

«Раю вам з першага ж дня паказаць, што вы не проста чалавек, які прыйшоў з КДБ у МУС, як гэта ў нас любяць казаць і папісваць асобныя пісакі, што, маўляў, у нас ледзь ці не барацьба ідзе паміж КДБ, МУС і гэтак далей. Павінен сказаць: што КДБ, што МУС - гэта дзве структуры, якія працуюць на дзяржаву. Але, прыйшоўшы туды, вы павінныя выразна паказаць, што прыйшоў спецыяліст, які ведае знутры МУС і паглядзелі з боку на гэтую структуру», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Шуневіч ў органах унутраных спраў праходзіў службу з жніўня 1992 года па снежань 2007-га, у органах дзяржаўнай бяспекі - са снежня 2007 года.

Раней гэтую пасаду займаў палкоўнік Алег Пякарскі, які ў мінулы панядзелак быў звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл «ў сувязі з са здзяйсненнем правіны, што дыскрэдытуе званне супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках