26 лiстапада 2024, aўторак, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: Трэба рыхтавацца да павелічэння колькасці палітвязняў

4
Рымашэўскі: Трэба рыхтавацца да павелічэння колькасці палітвязняў

Кіраўніцтва БХД не атрымала з Міністэрства юстыцыі афіцыйных дакументаў абадмове ў рэгістрацыі.

«Гэта інфармацыя, якую прадаставіў журналістам міністр Сліжэўскі. Гэтую заяву варта разглядаць у кантэксце зробленых ўчора Лукашэнкам заяваў аб магчымасці правядзення рэформы палітычнай сістэмы. Гэта значыць, нам трэба рыхтавацца да павелічэння колькасці палітвязняў, да ўзмацнення ціску на грамадскія арганізацыі. БХД дэзавуліруе заявы Лукашэнкі. Адмова ў рэгістрацыі дэманструе, у якім ключы будуць праходзіць гэтыя «рэформы», - заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі «Беларускаму партызану».

«Мне сорамна, што такія людзі, як Сліжэўскі, прадстаўляюць беларускую юстыцыю», - заявіў палітык.

У выпадку атрымання афіцыйнай адмовы ў рэгістрацыі БХД, заснавальнікі маюць намер абскардзіць адмову ў судзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках