25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі палітвязняў заклікаюць да байкоту выбараў

41
Сваякі палітвязняў заклікаюць да байкоту выбараў

Любым выбарам павінныя папярэднічаць вызваленне ўсіх без выключэння палітвязняў і іх рэабілітацыя.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ініцыятывы «Вызваленне», якая аб'яднала сваякоў палітычных вязняў Беларусі.

Прыводзім поўны тэкст заявы, які таксама паступіў на сайт charter97.org:

Пайшоў другі год пасля трагічных падзеяў 19 снежня 2010 года, калі сотні людзей былі збітыя і арыштаваныя, дзесяткі, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты, былі асуджаныя па абсурдных абвінавачваннях.

У турмах і лагерах застаюцца нашыя родныя і вашыя калегі - кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч, палітыкі і грамадзянскія актывісты Зміцер Бандарэнка, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец, праваабаронца Алесь Бяляцкі, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і іншыя. Тыя, хто фармальна выйшаў на волю пасля судоў па справе аб падзеях 19 снежня, дэ-факта маюць сур'ёзныя абмежаванні ў правах і ў любы момант могуць быць арыштаваныя зноў. Многія з тых, хто паспеў з'ехаць з краіны пасля 19 снежня, да гэтага часу не могуць вярнуцца, баючыся арышту.

Увосень 2012 года рэжым абвясціў чарговыя псеўдавыбары ў марыянеткавую «палатку». Мы, сваякі палітвязняў, вітаем заявы смелых палітыкаў, якія заявілі аб адмове ўдзельнічаць у гэтым фарсе, калі непасрэдныя ўдзельнікі папярэдняй выбарчай кампаніі застаюцца ў турмах. Бо паступіць інакш - значыць здрадзіць і ім, і самому сабе, і апазіцыі ў цэлым.

Але час ад часу мы чуем галасы тых, хто яшчэ сумняецца, ці ўдзельнічаць у «палаткавых выбарах», а таксама тых, хто ў абмен на ўдзел і адмову ад уласных прынцыпаў спадзяецца патрапіць у лік прызначаных уладай «дэпутатаў».

Калі матывы апошніх нам зразумелыя - пра іх распавялі тыя, каго вербавалі ў КДБ, - то да тых, хто шчыра хоча пераменаў у краіне і разглядае маючыя адбыцца «выбары» як магчымасць хай мінімальна, але паўплываць на ўладу, мы звяртаемся з заклікам не стаць саўдзельнікамі чарговага злачынства кіруючай хунты, не даводзіць да зняволеных у турмах паплечнікаў, не легітымізаваць сваім удзелам бессэнсоўны апендыкс рэжыму - дэкаратыўную «палатку».

Нам цяжка сабе ўявіць, як вы, з вялікім палітычным досведам, з разуменнем сутнасці гэтай улады, выйдзеце на манеж цыркавога шоў, пад кіраўніцтвам Ярмошынай і Лазавіка, у клоўнскім абліччы, у той час, калі вашых калегаў і нашых родных будуць па-ранейшаму катаваць, зневажаць і прэсаваць у лукашэнкаўскіх засценках. Сёння вы здадзіце іх - заўтра апалагеты «рэал-палітык», якія прыйшлі на вольныя пасля чарговага цунамі арыштаў месцы, здадуць вас.

Мы не супраць выбараў. Наадварот - мы ЗА сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары прэзідэнта і парламента. Аднак у гэтай сітуацыі мы заклікаем вас да салідарнасці і да актыўнага байкоту маючага адбыцца выбарчага фарсу. Любым выбарам павінныя папярэднічаць вызваленне ўсіх без выключэння палітвязняў і іх рэабілітацыя. Толькі ўсе разам, а не за кошт іншых, мы зможам выпрацаваць і ажыццявіць стратэгію перамогі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках