25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд разглядае касацыйную скаргу Бяляцкага ў яго адсутнасць

2
Суд разглядае касацыйную скаргу Бяляцкага ў яго адсутнасць

Менскі гарадскі суд у аўторак пачаў разглядаць касацыйную скаргу праваабаронца Алеся Бяляцкага.

Як перадае «Інтэрфакс-Захад», А. Бяляцкага ў суд не прывезлі, адвакат хадайнічае аб тым, каб асуджаны быў дастаўлены на судовае паседжанне. У зале суда прысутнічаюць сваякі праваабаронца, журналісты, прадстаўнікі шэрагу амбасад замежных дзяржаў.

24 лістапада мінулага года суд Першамайскага суда Менска прысудзіў старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт.243 КК).

Згодна з рашэннем суда, А. Бяляцкі таксама павінен выплаціць у якасці кампенсацыі нанесенай шкоды Br721 млн (каля $86 тыс) і Br36 млн дзяржаўнай пошліны.

18 студзеня жонка праваабаронца Наталля Пінчук перавяла на рахунак ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкама для суду Першамайскага раёна сабраныя грамадзянамі 757 мільёнаў 526 тыс. 717 беларускіх рублёў ($90 тыс.).

Як паведамлялася, падставай для крымінальнага пераследу А. Бяляцкага стала інфармацыя аб ягоных замежных банкаўскіх рахунках, перададзеная ў Менск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў межах двухбаковых пагадненняў аб прававой дапамозе. Як патлумачыў у судзе А. Бяляцкі, грошы, якія паступалі на ягоны рахунак, выкарыстоўваліся ў якасці дапамогі для праваабарончай дзейнасці.

А. Бяляцкі ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна.

Кіраўніцтва Еўразвяза, ЗША і міжнародных праваабарончых арганізацый лічаць вынесены яму прысуд палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі безумоўнага вызвалення праваабаронцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках