25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інтэрнэце вырашаюць, ці ўдзельнічаць апазіцыі ў выбарах

40
У Інтэрнэце вырашаюць, ці ўдзельнічаць апазіцыі ў выбарах

На шэрагу беларускіх інтэрнэт-старонак з'явілася апытанне «Парламенцкія выбары 2012: удзел ці байкот?».

Апытанні на ўсіх сайтах звязаныя, і калі чалавек прагаласуе на адным з рэсурсаў, то вынік будзе вядомы і на астатніх. На дадзены момант апытанне праводзіцца на сайтах «Радыё Рацыя», «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі», сацыяльнай сетцы InterPolit.NET, «Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве».

Як патлумачыў «Еўрарадыё» арганізатар апытання, стваральнік InterPolit.NET Ігар Коктыш, беларускія палітыкі перад тым, як прымаць рашэнне аб удзеле ў выбарах або іхнім байкоце, павінныя даведацца аб думках сваіх выбаршчыкаў па гэтым пытанні:

«Перад тым, як прыступіць да актыўных дзеянняў, палітыкі павінныя ведаць думкі выбаршчыкаў. На жаль, зараз ёсць толькі адзін шлях, які дазваляе правесці аб'ектыўнае апытанне. Гэта апытанне праз Інтэрнэт. Калі кожны будзе рабіць сваё апытанне, то мы ніколі не даведаемся, якое насамрэч становішча рэчаў. І таму мы распрацавалі цэнтралізаванае апытанне, код якога на сваім сайце можа паставіць любы жадаючы».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках