26 лiстапада 2024, aўторак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кашуля Міхалка з кліпа «Не быць скотам» выстаўленая на аўкцыён (Фота)

6

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» выставіў на дабрачынны аўкцыён кашулю з вышыўкай ручной працы, у якой лідэр групы Сяргей Міхалок зняўся ў кліпе «Не быць скотам».

Усе выручаныя ад продажу гэтага лота сродкі будуць пералічаныя на рахунак цяжкахворага Толіка Молчана - хлопчык мае патрэбу ў тэрміновай аперацыі па выдаленні пухліны ў лоннай костцы, паведамляе TUT.by.

Песня «Не быць скотам» стала першай у гісторыі гурта, якую Міхалок напісаў на вершы іншага аўтара - класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы.

- Я свядома змяніў назву песні. У нас яна называецца «Не быць скотам», а не «Хто ты гэткi?», як арыгінальны верш Янкі Купалы. Таму што для мяне зараз «Не быць скотам» - гэта не быць нямым быдлам, жуйнай жывёлай, абыякавай да ўсяго, што робіцца навокол і задаволенай змесцівам сваёй кармушкі, - гэта наогул галоўны дэвіз, - кажа Сяргей Міхалок.

Нагадаем, кліп на гэтую песню быў зняты ў Кіеве украінскім рэжысёрам Аляксандрам Сцяколенкам. Прэм'ера кліпа адбылася 7 лістапада і літаральна за некалькі дзён ён набраў больш за 300 тысяч праглядаў на YouTube, выклікаў шмат абмеркаванняў гледачоў з Беларусі і Расеі.

Азнаёміцца ​​з лотам і зрабіць стаўку можна тут

Заканчэнне таргоў 30 студзеня ў 11.20.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках