25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць удзельнікаў апытанняў - за байкот

86

На сайце interpolit.net беларускія актывісты пачалі апытанні з нагоды маючых адбыцца парламенцкіх выбараў у Беларусі.

«Лічу, што ўдзел у падобных выбарах - гэта садзейнічанне ў легітымізацыі і без таго нелегітымнай улады. Народны байкот пры падтрымцы ўсіх палітычных сіл - адзінае правільнае рашэнне,» - пішуць на старонцы ўдзельнікі дэбатаў. Як адзначае стваральнік сеткі interpolit.net Ігар Коктыш, дэбаты пачаліся толькі на працягу выходных, але ўжо сёння можна казаць пра тэндэнцыі.

- Назіраючы за тым, што мы бачым у апошнія дні, можна сказаць, што большасць усё ж галасуе за байкот - у абсалютна розных сацыяльных групах і сетках (Вконтакте, і ў Фэйсбуку, і ў іншых). Людзі галасуюць у асноўным за байкот. І тут можна рабіць свае высновы. Вядома, колькасць апытаных удзельнікаў яшчэ недастатковая, каб гаварыць аб нейкім адсотку, але большасць - за байкот.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць не пазней за адзін месяц да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага «парламента» (25 кастрычніка 2012 года). Гэта значыць, не пазней за 25 верасня. Выбарчая кампанія пачнецца ў чэрвені.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках