25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увоз машын у Беларусь знізіўся больш чым у 60 разоў

89
Увоз машын у Беларусь знізіўся больш чым у 60 разоў

Увоз аўто ў Беларусь скараціўся больш чым у 60 разоў пасля павышэння мытных пошлін, паведаміў намеснік старшыні дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк.

З 1 ліпеня 2011 года Беларусь падвысіла ўвазныя пошліны на аўтамабілі да расейскага ўзроўню. Раней беларускія аўтамабільныя пошліны былі ніжэйшыя за расейскія ў некалькі разоў, піша РІА Новости.

«Фізічныя асобы ў першым паўгоддзі 2011 года завезлі ў нашую рэспубліку каля 250 тысяч легкавых аўтамабіляў. У другім паўгоддзі тыя ж фізічныя асобы ўвезлі парадку 4 тысяч аўтамабіляў», - сказаў Барысюк.

Ён таксама праінфармаваў, што за ўвесь 2011 год юрыдычныя асобы ўвезлі ў Беларусь каля 29 тысяч легкавых аўтамабіляў.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках