25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр транспарту: Дэбіторская запазычанасць транспартнай галіны расце

4
Міністр транспарту: Дэбіторская запазычанасць транспартнай галіны расце

Дэвальвацыя беларускага рубля ў 2011 годзе і інфляцыйныя працэсы, якія рушылі за ёю ўслед, прывялі да пагаршэння стану разлікаў прадпрыемстваў транспартнай галіны.

Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба на выніковай калегіі ведамства ў чацвер у Менску, перадае «Інтэрфакс».

«У сувязі з інфляцыйнымі працэсамі ў 2011 годзе, у нас не атрымалася дамагчыся зніжэння дэбіторскай запазычанасці, і на 1 снежня мінулага года яе памер вырас у 2,4 разы ў параўнанні з пачаткам года. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць за 11месяцаў вырасла на 25%», - сказаў міністр.

І. Шчэрба паведаміў, што ў сувязі з нестабільным фінансаваннем галіны, не атрымалася рэалізаваць некаторыя значныя праекты, у прыватнасці - працы па будаўніцтве пад'язных дарог да будучай беларускай АЭС былі выкананыя толькі на 87% ад плана. Міністр нагадаў, што фінансаванне гэтых прац ажыццяўлялася ААБ «Беларусбанк».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках