25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка: Саннікаў застанецца Саннікавым!

21

Лідэр прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва» пракаментаваў сітуацыю, якая склалася вакол кандыдата ў прэзідэнты.

«Пасля з'яўлення навінаў аб тым, што кандыдат у прэзідэнты, які знаходзіцца ў турме, напісаў прашэнне аб памілаванні, чакана палілася плынь папрокаў у ягоны адрас. Беспадстаўныя абвінавачванні ў слабасці, у дадзенай сітуацыі, выглядаюць папросту смешна. Я ўпэўнены, што на меркаванне тых людзей, якія галасавалі 19 снежня за вольную Беларусь, любыя спробы дыскрэдытацыі, ніяк не паўплываюць.

Можна казаць аб змяненні свайго стаўлення, калі ў наяўнасці здрада, калі пасля выбараў кандыдат «чытае па паперцы» прамову-выкрыццё і адхрышчваецца ад сваіх паплечнікаў дрыготкім голасам, тут, вядома, размова кароткая. А цяпер якая прычына?!

За Саннікава галасавалі людзі ў цвярозым розуме і цвёрдай памяці, разважныя, якія разумеюць, чаго хочуць ад жыцця. Напісаў Саннікаў прашэнне лістапада 20, 23 снежня, 25 студзеня або жа наогул не пісаў, якая розніца? Трэба падтрымаць мужнага чалавека, які апынуўся ў няпростай сітуацыі. Падтрымаць ягоную сям'ю, якая знаходзяцца на мяжы адчаю, а не драць горла абвінавачваннямі ў ягоны адрас незразумела у якіх грахах.

Я б параіў ўсялякага кшталту «дзеячам», якія крычаць «зламалі», «слабасць», «пайшоў на саступкі» - заткнуцца. Турма не месца дзе варта паказваць сваю прынцыповасць і крутасць, адтуль кожны нармальны чалавек павінен імкнуцца як мага хутчэй выйсці. Падобнымі выказваннямі гэтыя «дзеячы» выклікаюць толькі раздражненне, і, гэта яшчэ мякка сказана», - напісаў Анатоль Шумчанка ў сваім блогу на сайце «Беларускі Партызан».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках