26 лiстапада 2024, aўторак, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнікі працягваюць бегчы за мяжу

16
Будаўнікі працягваюць бегчы за мяжу

Колькасць будаўнікоў у 2011 годзе, скарацілася на 38,1 тыс. чалавек, паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (Белстат).

Так, паводле інфармацыі Белстата, арганізацыямі рэспублікі ў 2011 годзе было прынята на працу 836,6 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы - 56,4 тыс. чалавек, звольнена па розных прычынах 901,1 тыс. чалавек. З агульнай колькасці звольненых 7,8% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% - у сувязі са скарачэннем колькасці або штату працаўнікоў, ліквідацыяй арганізацый, перадае «Інтэрфакс».

Найбольшая розніца паміж прынятымі і звольненымі працаўнікамі па выніках мінулага года назіраецца ў будаўнічай сферы, дзе колькасць звольненых працаўнікоў склала 139,868 тыс. чалавек, а прынятых - усяго 101,829 тыс. Суадносіны прынятых працаўнікоў і звольненых склала 72,8%.

Акрамя таго, скарацілася на 11,997 тыс. колькасць працаўнікоў у сферы прамысловасці (тут і далей суадносіны прынятых і звольненых - 94,7%), у сельскай гаспадарцы - на 9,143 тыс. чалавек (92,8%), у галіне транспарту і сувязі - на 5,821 чалавек (89,7%), у галіне аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўленні паслугаў спажыўцам - на 1,810 тыс. чалавек (95,7%).

У той жа час, павелічэнне колькасці працаўнікоў, па дадзеных Белстата, назіраецца ў сферы адукацыі, дзе іхняя колькасць павялічылася на 2,222 тыс. чалавек (102,9%), у галіне аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг - на 1,213 тыс. чалавек (102,4 %), у фінансавай дзейнасці - на 561 чалавек (105,5%) і сферы гандлю, рамонту аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - на 634 чалавек (100,6%).

Між тым, паводле інфармацыі Белстата, узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец снежня мінулага года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец снежня 2010 год. - 0,7%). Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец снежня 2011 года склала 28,2 тыс. чалавек, што на 14,8% менш, чым на канец снежня 2010 года і на 5% менш, чым на канец лістапада 2011 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках