25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор: Канавалаў адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні

83
Генпракурор: Канавалаў адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні

25-гадовы Дзмітрый Канавалаў, прысуджаны да смяротнага пакарання, адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні.

Пра гэта 27 студзеня паведаміў журналістам генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, перадае БелТА.

«19 снежня ў прысутнасці прадстаўнікоў спецыяльна створанай камісіі ён адмовіўся ад падачы прашэнні аб памілаванні і прызнаў прысуд у адносінах да сябе законным», - сказаў генпракурор.

У адпаведнасці з законам грамадзянін на працягу пэўнага перыяду часу пасля вынясення прысуду мае права яго абскардзіць.

- У дадзеным выпадку, улічваючы выключную сітуацыю, па заканчэнні дзесяцідзённага тэрміну камісія яшчэ раз яму нагадала пра тое, што ён мае права гэта зрабіць, але ён адмовіўся, - растлумачыў Аляксандр Канюк.

Што датычыцца другога фігуранта справы - Уладзіслава Кавалёва, які, як вядома, падаў прашэнне аб памілаванні, - Аляксандр Канюк паведаміў, што ў Генпракуратуры знаходзяцца на разглядзе адпаведныя дакументы і ў бліжэйшы час будзе дадзенае заключэнне па пытанні памілавання.

- Пытанне аб даце паседжання камісіі па памілаванні пакуль яшчэ не вырашалася, - удакладніў ён.

Фігуранты справы аб тэрактах у Менску і Віцебску - Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў - 30 лістапада былі прысуджаныя да смяротнага пакарання. Яны прызнаныя вінаватымі ў тым ліку па эпізодзе 11 красавіка 2011 - выбуху ў менскім метро. Гэта злачынства кваліфікаванае для Канавалава па ч.3 ст.289 «Тэрарызм» КК Беларусі, а для Кавалёва - па ч.6 арт.16 і ч.3 ст.289 «Саўдзельніцтва ў тэрарызме».

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках