25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва: Не выключаю, што Канавалава прымусілі адмовіцца ад прашэння

22
Любоў Кавалёва: Не выключаю, што Канавалава прымусілі адмовіцца ад прашэння

Маці Уладзіслава Кавалёва не выключае, што асуджанага да смяротнага пакарання Канавалава прымусілі адмовіцца ад падачы прашэння аб памілаванні.

Такое меркаванне яна выказала ў гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН.

Нагадаем, 27 студзеня генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк паведаміў журналістам, што Канавалаў прызнаў прысуд у адносінах да сябе законным і адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні, пра што заявіў адмыслова створанай камісіі.

Любоў Кавалёва, сын якой прысуджаны да пакарання смерцю за саўдзел у тэрарызме, звярнула ўвагу на тое, што невядома, што адбываецца з асуджанымі да вышэйшай меры пакарання ў СІЗА КДБ, узгадала рукі Уладзіслава, якія яна бачыла ў час спаткання ў снежні і выказала здагадку, што над ейным сынам і ягоным сябрам здзекуюцца. Гаворачы аб Канавалаве, Кавалёва адзначыла: «Мы не ведаем, ці былі ў яго на спатканні бацькі, адвакат, мы наогул не ведаем, ці жывы ён яшчэ».

Атрымаць спатканне з сынам Любоў Кавалёва спадзяецца ў лютым. У студзені на сустрэчы з Уладзіславам Кавалёвым была ягоная сястра Тацяна.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках