25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова разлічвае аплаціць даўгі новымі крэдытамі

53
Ермакова разлічвае аплаціць даўгі новымі крэдытамі

Пры гэтым Беларусь пакуль не гатовая да ўвядзення расейскага рубля, заявіла кіраўніца НББ.

Беларусь яшчэ не гатовая да ўвядзення расейскага рубля, лічыць кіраўніца Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. Пра гэта яна паведаміла журналістам на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Сёння няма умоваў у Беларусі, каб выйсці на адзіную валюту або перайсці на расейскі рубель», - сказала Н. Ермакова.

Пры гэтым яна адзначыла: «Спадзяюся, калі-то мы прыйдзем да адзінай валюце (зРасеяй - ІФ)».

Ермакова таксама паведаміла, што Беларусь спадзяецца прыцягнуць ад МВФ мінімум $3,8 млрд.

«Прапанова беларускага боку - рэфінансаваць запазычанасць, якая сёння ёсць перад МВФ», - сказала Н. Ермакова. «У лютым мы будзем весці перамовы на гэтую тэму», - сказала яна, падкрэсліўшы, што Беларусь не адмаўлялася ад сваёй заяўкі на крэдыт МВФ.

Н. Ермакова ўдакладніла, што цяпер запазычанасць перад МВФ складае $3,8 млрд, у 2012 годзе пачынаецца пагашэнне гэтага крэдыту.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках