26 лiстапада 2024, aўторак, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД будзе судзіцца з ДК МТЗ

4
БХД будзе судзіцца з ДК МТЗ

«Беларуская хрысціянская дэмакратыя» падасць у суд на Палац культуры Менскага трактарнага завода за зрыванне устаноўчага з'езду 17 снежня 2011 года.

Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. 30 студзеня аргкамітэт накіраваў на імя дырэктара ДК МТЗ зварот аб дасудовым урэгуляванні справы, перадае «Тэлеграф».

БХД расцэньвае дзеянні адміністрацыі ДК МТЗ, якая адключыла падчас з'езду партыі святло ў часе выступу занесенага ў «чорны спіс» музыкі Лявона Вольскага, як зрыванне Устаноўчага з'езду і патрабуе «кампенсаваць час з 17:30 да 19:00, калі было сарванае мерапрыемства». «Пры гэтым арэнда залы была своечасова і цалкам аплачаная да 19:00», - адзначылі ў БХД.

«Дырэктару палаца мы даем час да 5 лютага, каб вырашыць гэтае пытанне ў дасудовым парадку. Калі пытанне не будзе вырашанае, мы будзем падаваць у суд з патрабаваннем не толькі кампенсацыі часу, але і маральнай шкоды», - адзначыў Дзяніс Садоўскі.

«Нам надакучыла мірыцца з беззаконнем, як з боку мінюста, так і ДК МТЗ, які парушае дамовы. Безумоўна, мы разумеем, у якой краіне жывем, але паспрабуем дамагчыся выканання нашых правоў да канца. Таксама БХД будзе стрымліваць незаконныя дзеянні і іншых прадстаўнікоў улады», - заявіў ён.

Нагадаем, 17 снежня 2011 года БХД у чацвёрты раз правяла ўстаноўчы з'езд партыі. 19 студзеня з'явілася інфармацыя аб адмове партыі БХД у рэгістрацыі, аднак 20 студзеня мінюст гэтую інфармацыю абверг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках