25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шасцёркі» пабіліся

234

(абноўлена) Прэс-канферэнцыя Кааліцыі шасці сарвалася. Апазіцыя не дамовілася аб агульнай стратэгіі на парламенцкія выбары.

Нагадаем, што сёння кааліцыя шасці партый і грамадскіх ініцыятываў павінная была распавесці пра агульную стратэгію на будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў. Аднак прэс-канферэнцыя так і не пачалася. 40 хвілін журналісты чакалі пачатку. Тым часам лідэры горача раіліся на кухні офіса руху «За Свабоду», перадае «Еўрарадыё».

З канчатковым дакументам, які прапаноўваў рух «За Свабоду», не пагадзіліся два суб'екты кааліцыі - БХД у асобе Віталя Рымашэўскага і партыя левых «Справядлівы свет». Нагадаем, што першыя ўжо рыхтуюцца да байкоту выбараў, а другія - да ўдзелу ў выбарах. Дзея скончылася тым, што Фядута даў штурхаля Рымашэўскаму.

Нагадаем, што ў кааліцыю ўваходзіць таксама Партыя БНФ, АГП і грамадская ініцыятыва «Гавары праўду!».

Як заявіў журналістам пасля абвяшчэння рашэння аб адмене прэс-канферэнцыі старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, «сёння мы не змаглі падпісаць дакумент, спрабуем правесці яшчэ адзін раўнд перамоваў». «Тое, што мы можам зараз вам сказаць, драбнавата для вас, для вашых выданняў, не з'яўляецца інфармацыйнай нагодай», - растлумачыў журналістам А. Лябедзька. Па ягоных словах, «тая форма, якая ёсць зараз, - пяць плюс адзін, ці чатыры плюс два, і гэтак далей - не самая добрая форма». «Шэсць плюс» - самая лепшая форма, над якой мы павінныя яшчэ папрацаваць», - працягнуў А. Лябедзька.

Старшыня АГП заявіў, што непадпісанне сёння дэкларацыі «не здзейсніць вялікага ўплыву на ход падрыхтоўкі партый да выбараў», перадае «Інтэрфакс-Захад».

У сваю чаргу, старшыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі патлумачыў, што «за 5 хвілін да прэс-канферэнцыі рух «За свабоду» прадставіў новы тэкст дэкларацыі». Ён растлумачыў, што выкладзеная ў ёй ініцыятыва на больш ранняй стадыі агучвалася прадстаўнікамі руху. У той жа час ён звярнуў увагу, што апазіцыйная «шасцёрка» на працягу двух тыдняў ўзгадняла тэкст дэкларацыі, і ў выніку па ім не было разыходжанняў.

В. Рымашэўскі лічыць недапушчальным прадстаўленне новага варыянту дэкларацыі рухам «За свабоду», які «быў узгоднены з некалькімі суб'ектамі (кааліцыі - ІФ), у прыватнасці, нам (БХД - ІФ) загадзя не быў прадстаўлены».

Ён адзначыў, што ў кааліцыі яшчэ ёсць шанец узгадніць адзіны тэкст дэкларацыі і пазбегнуць развалу кааліцыі. В. Рымашэўскі адмовіўся патлумачыць, у чым заключаецца прынцыповае разыходжанне варыянтаў дэкларацыі. Ён звярнуў увагу, што яна павінная была стаць крокам да агульнай пазіцыі па ўдзеле ў парламенцкіх выбарах.

В. Рымашэўскі падкрэсліў, што пазіцыя БХД заключаецца ў тым, што «нельга ўдзельнічаць у выбарах пры наяўнасці палітычных зняволеных».

Перад пачаткам так і не праведзенай прэс-канферэнцыі, арганізаванай рухам «За свабоду», журналісты атрымалі тэкст дэкларацыі, у якой, у прыватнасці, заяўлялася: «Дэмакратычныя кандыдаты не могуць заставацца ў бюлетэнях для галасавання ў той час як у краіне існуюць палітычныя зняволеныя». «Мы патрабуем ад беларускіх уладаў іхняга найхуткага вызвалення. Мы будзем заклікаць усіх прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці Беларусі зняць свае кандыдатуры пасля выкарыстання ўсіх магчымасцяў агітацыйнай кампаніі, за тыдзень да пачатку датэрміновага галасавання, у выпадку, калі да гэтага часу ўсе 15 палітвязняў не будуць вызваленыя або ў краіне з'явяцца новыя палітвязні», - гаворыцца ў дэкларацыі.

У дадзеным тэксце мяркуецца разглядаць будучую палітычную кампанію не як барацьбу за дэпутацкія мандаты, а як дыялог з выбаршчыкамі.

Напісаць каментар 234

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках