25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі экстрана шукаюць грошы

51
Банкі экстрана шукаюць грошы

Такіх высокіх адсоткавых ставак беларусы не бачылі даўно.

Стаўкі не проста растуць - банкі прапануюць новыя дэпазіты пад 30 - 38% з фіксаванай стаўкай. Прычына - банкам тэрмінова патрэбныя грашовыя сродкі насельніцтва, піша «Инфобанк».

Уклад «Скварка» ад «Трастбанка» стаў яшчэ больш выгадным з 5 кастрычніка: стаўка ўзрасла да 34% гадавых.

МТБанк па ўкладу «Дэфіцытны» з 8 кастрычніка прапануе не 34%, а 39%! Каб людзі доўга не разважалі - грознае папярэджанне аб тэрміне дзеяння прапановы да 31 кастрычніка.

З 9 кастрычніка РРБ-Банк павялічыў стаўкі па «Нацыянальнаму Сола» у беларускіх рублях на 1 месяц да 39% гадавых і па «Еўрапейскаму» у далярах ЗША і еўра на 18 месяцаў да 5,5% гадавых. У абодвух выпадках стаўкі фіксаваныя.

Стаўка па дэпазіце «Тэрміновы» БТА Банка 10 кастрычніка «падскочыла» з 28 да 44% гадавых.

«Белаграпрамбанк» з 11 кастрычніка павялічыў на 3 адсоткавых пункта стаўкі па дэпазітах сістэмы зберажэнняў «Лінія росту». Па ўкладу «Старт!» у беларускіх рублях фіксаваная стаўка складзе 35,0% гадавых.

«Белінвестбанк» таксама павялічыў стаўкі па ўкладах з 10 кастрычніка 2012 г. Напрыклад, яшчэ 1 кастрычніка па дэпазіце «Тэрміновы» пры размяшчэнні сродкаў на працягу 6 месяцаў прапаноўвалі 23%, а ўжо сёння можна адкрыць яго з прыбытковасцю 27%.

«Белгазпрамбанк» таксама павысіў стаўкі па ўкладах. Па дэпазіце «Сезонны» прыбытковасць павялічылася з 25% да 32% гадавых.

Акрамя таго ў кастрычніку рынак банкаўскіх дэпазітаў захліснула хваля навінак.

З 1 кастрычніка «Дэльта Банк» прапануе новы ўклад у беларускіх рублях «36 на 6» са стаўкай 36% гадавых тэрмінам на 6 месяцаў і дэпазіт у замежнай валюце «7 на 12» са стаўкай 7% тэрмінам на 12 месяцаў.

БПС - Ашчадбанк прапануе зараз не толькі папаўняць, захоўваць і кіраваць, але яшчэ і прымнажаць - з 8 кастрычніка дзейнічае дэпазіт «Прымнажай!» пад 32% з фіксаванай стаўкай. Тэрмін размяшчэння сродкаў 33 дні.

Банк БелВЭБ «падарыў» усім яшчэ задоўга да калядных святаў «Шчодрыя каляды». Стаўка фіксаваная - 38%! Аднак, нават калі вы зробіце ўклад прама зараз, наўрад ці ён дацягне да калядаў - тэрмін размяшчэння 2 месяцы, пралангацыя не прадугледжаная.

Беларусбанк пад маркай свайго 90-годдзя прапануе размясціць беларускія рублі ў рамках дэпазіту «Юбілейны-90» пад 30% з фіксаванай стаўкай. Адкрыць уклад можна з 10 кастрычніка да 11 лістапада, але калі б вы яго не адкрылі, вяртанне грошай немінуча адбудзецца 26 снежня.

У чым падвох?

Сумная асаблівасць, якая аб'ядноўвае ўсе гэтыя «загадкавыя» банкаўскія падарункі заключаецца ў заяўленай кароткатэрміновасці ўкладаў, а таксама ў адсутнасці магчымасці частковага зняцця сродкаў.

Якая выснова напрошваецца? Банкам тэрмінова патрэбныя грашовыя сродкі насельніцтва, якія яно - насельніцтва - упарта хавае пад матрацамі. Складваецца ўражанне, што патрэбныя гэтыя грошы менавіта сёння і зараз, так як высокія фіксаваныя адсоткі абяцаны пераважна па ўкладах ад 1 да 3-х месяцаў.

Ёсць, вядома, і адчайныя банкі, якія прапануюць высокія фіксаваныя стаўкі па валютных і рублёвых укладах тэрмінам на 6 месяцаў ці год.

На думку Аляксандра Ледзяна, начальніка ўпраўлення рознічных паслуг ААТ «Белаграпрамбанк», рост адсоткавых ставак, як па дэпазітных, так і па крэдытных прадуктах абумоўлены змяненнем сітуацыі на «міжбанку».

- Павышаючы адсоткі, банкі ідуць за рынкам. Кароткатэрміновасць банкаўскіх прапаноў таксама цалкам лагічная, сітуацыя на міжбанкаўскім рынку можа змяніцца досыць хутка. Тая частка банкаўскага сектара, якая яшчэ не адрэагавала на сітуацыю павышэннем ставак, хутчэй за ўсё, хутка «падцягнецца», - мяркуе эксперт.

Яшчэ 9 кастрычніка наша дасведчаная крыніца з банкаўскай сферы сцвярджала, што банкі цяпер будуць выкарыстоўваць усе магчымыя інструменты для прыцягнення сродкаў насельніцтва. Нагадаем, што сітуацыя на міжбанкаўскім рынку абвастрылася ў пачатку кастрычніка 2012 года.

Стаўкі па крэдытных аперацыях выраслі ў 2 - 2,5 разы і на 8 кастрычніка дасягалі 53 - 55%.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках