25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліневіча пазбаўляюць магчымасці лячыцца

11
Аліневіча пазбаўляюць магчымасці лячыцца

Урачы не выдаюць выпіску з медкарты, з якой родныя маглі б даслаць палітвязню лекі.

«Ігар пазбаўлены перадач і спатканняў. Пасля трох месяцаў маўчання ён патэлефанаваў у мінулую нядзелю. Сказаў, што яго ўсяляк імкнуцца ізаляваць», - распавяла сайту charter97.org маці палітвязня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч.

Ігару Аліневічу не даюць лячыцца, распавяла яго маці. «Мой сын прасіў зрабіць выпіску з медыцынскай карты, каб я магла яму медыцынскую перадачу даслаць. У яго захворванне сэрца. Але ўрачы выпіску не даюць, гэта замкнёнае кола. Як толькі чуюць прозвішча палітвязня, адразу ўсё глуха становіцца. Таксама ён імкнецца чытаць кнігі, даслаў спіс кніг, якія просіць яму купіць. Але як я іх прышлю, перадачы ж забароненыя».

Па словах Валянціны Аліневіч, іншыя зняволеныя паважаюць яе сына за магчымасць і гатоўнасць дапамагчы. «Таксама Ігар піша, што многія зняволеныя просяць, каб ім даслалі матэрыялы «Радыё Свабода» з перадачы «Як выжыць у турме?» былога вязня сумлення, доктара медыцыны Юрыя Бандажэўскага. Іншыя зняволеныя вельмі цэняць магчымасць Ігара дапамагчы ім».

Ігар Аліневіч ведае, як выжыць у турме, адзначыла маці палітвязня. «Ён піша, што трэба займацца псіхалагічным трэнінгам і медытацыяй, мець волю да перамогі і разумець, дзеля чаго ты сядзіш. І тады, у спалучэнні з фізічнымі практыкаваннямі, у турме можна адчуваць сябе нармальна».

У нас уся краіна - палітвязні, лічыць Валянціна Аліневіч. «Я перапісваюся з многімі палітвязнямі, і я рада, што ў нас ёсць такія мужчыны. Значыць, не ўсё так дрэнна з беларускім народам. Перапісваюся і са звычайнымі зняволенымі. Я пазнаёмілася з іх сваякамі ў СІЗА КДБ, у Валадарцы. Як выявілася, усё годныя людзі. Па вялікім рахунку, уся наша краіна - палітвязні».

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Завадскога раёна Менска Жанна Хвойніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі № 10. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка» і нападзе на расейскую амбасаду.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках