26 лiстапада 2024, aўторак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Гэта дзікасць

13
Генадзь Фядыніч: Гэта дзікасць

Рабочых нельга заганяць на завод у іх выходны дзень, лічыць прафсаюзны дзеяч.

«Я дакладна не ведаю, што там на самой справе адбылося. «Пацёмкінскія вёскі» або імітацыя бурнай дзейнасці? Калі другое, то гэта дзікасць. Не трэба нікога ў выходны дзень заганяць працаваць - мы ж не ў Кітаі», - сказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org старшыня прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

Па словах прафсаюзнага дзеяча, прадстаўнікоў расейскіх СМІ можна было прывесці на завод і ў працоўны дзень. «Дзеля таго, каб прадэманстраваць працу на заводзе, не трэба людзей выдзіраць на прадпрыемства ў выходны. Дастаткова паказаць завод у працоўны дзень».

Беларускія чыноўнікі пакуль да такога не дайшлі, адзначыў Генадзь Фядыніч. «Радуе толькі, што нашы чыноўнікі пакуль не дайшлі да таго, каб у нядзелю прыязджаць на заводы, і каб дзеля іх рабочыя выходзілі на прадпрыемства ў выходны».

Нагадаем, як паведаміў сайту charter97.org супрацоўнік «Брэстгазаапарат», рабочых гэтага завода прымусілі выйсці на працу ў выходны дзеля «карцінкі» для расейскіх СМІ.

«Дзеля прыезду журналістаў з Расеі кіраўніцтва завода «Гефест-тэхнік» прымусіла людзей выйсці на працу ў суботні дзень. Паколькі гасцей было шмат, запускалі іх у два заходы. І ўсё толькі для таго, каб яны за пяць хвілін прайшліся па цэхах, сфатаграфавалі і зрабілі «карцінку», а начальства адрапартавала, як у нас усё добра», - падзяліўся супрацоўнік «Брэстгазаапарат».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках