25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч прапануе падзяліцца нафтай «па-братэрску»

41
Мясніковіч прапануе падзяліцца нафтай «па-братэрску»

Прэм'ер-міністр Беларусі нагадаў міністру энергетыкі РФ аб брацкіх адносінах.

«Для Беларусі Расея - гэта многае, гэта больш, чым двухбаковыя адносіны, гэта брацкія адносіны. Як ні кажы, як ні ажыццяўляй дыверсіфікацыю рынка, усё роўна рынак Расеі для нас прыярытэт, вялікая ёмістасць, тут нармальна выстройваюцца розныя гандлёва-лагістычныя схемы. Думаю , у энергетыцы гэта таксама прысутнічае», - заявіў Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам энергетыкі Расеі Аляксандрам Новакам ў пятніцу ў Менску.

Беларускі прэм'ер таксама паведаміў расейскаму міністру, што ў Беларусі ўжо прыняты асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучы год (планавы рост ВУП 8,5% - ІФ), паведамляе «Інтэрфакс».

Абедзве палаты «парламента» зацвердзілі бюджэт 2013 года, зараз ён знаходзіцца на разглядзе ў Лукашэнкі. «Мы закладвалі досыць вялікія аб'ёмы ў бюджэт, у тым ліку і па нафтахімічнаму комплексу. У нас гэта не проста нафтаперапрацоўка, гэта поўны тэхналагічны цыкл, хімія, шмат у чым гэта завязана на вытворных нашай нафцянкі», - растлумачыў неабходнасць значных аб'ёмаў імпарту нафты Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр пры гэтым падкрэсліў, што ў цяперашні час «няма ніякіх пытанняў, звязаных з купляй электраэнергіі". Паводле яго слоў, з міністэрствам энергетыкі Расеі беларускі бок заўсёды імкнецца падтрымліваць канструктыўныя адносіны. «Хацелася б, каб добрыя, даверныя адносіны захаваліся", - сказаў Мясніковіч, звяртаючыся да Новака. Ён павіншаваў яго з прызначэннем на пасаду кіраўніка Электраэнергетычнага савета СНД.

Як паведамлялася, па рашэнні Мінэнерга РФ пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале зніжаны да 4 млн тон з 5,3 млн тон у трэцім квартале. Пры гэтым расейскі бок патрабуе ад Менска да канца года выканаць свае балансавыя абавязацельствы па пастаўцы на расейскі рынак у гэтым годзе 5,8 млн тон нафтапрадуктаў. Пры гэтым, па дадзеных расейскага боку, Беларусь паставіла ў РФ з пачатку года толькі 100 тыс. тон нафтапрадуктаў.

На 2013 год Беларусь запытвае ў Расеі імпарт нафты ў аб'ёме 23 млн тон супраць балансавых 21,5 млн тон у гэтым годзе.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках