25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады разлічваюць на аднаўленне паставак нафты

5
Улады разлічваюць на аднаўленне паставак нафты

Чыноўнікі чакаюць аднаўлення паставак расейскай нафты ў Беларусь у IV квартале да раней запланаваных 5,2-5,3 млн тон.

Раней Мінэнерга РФ і «Транснафта» заяўлялі пра секвеставанне паставак нафты ў IV у Беларусь да 4 млн тон.

«Ёсць усе падставы меркаваць, што аб'ём паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале будзе адноўлены да 5,2-5,3 млн тон, што адпавядае сумеснаму беларуска-расейскаму паліўна-энергетычнаму балансу на 2012 год», - заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў органах дзяржкіравання.

Паводле яго слоў, беларускія дзяржведамствы, якія курыруюць выкананне ТЭБ, не атрымлівалі ад расейскага ўрада афіцыйнага паведамлення аб планах па невыкананні балансу паставак нафты ў гэтым годзе. Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з балансам, які зацвярджаецца Саўмінам Саюзнай дзяржавы, у 2012 годзе пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь трубаправодным транспартам павінны скласці 21,5 млн тон. У студзені-верасні Беларусь імпартавала 16,2 млн тон расейскай нафты.

Між тым, у расейскай «Транснафты» на дадзены момант ужо не змаглі пацвердзіць раней заяўлены (гэта значыць скарочаны да 4 млн тон) аб'ём паставак нафты ў Беларусь на IV квартал. «На дадзены момант мы нічога не можам вам паведаміць», - сказаў прэс-сакратар «Транснафты» Ігар Дзёмін, каментуючы здагадкі беларускіх чыноўнікаў аб аднаўленні аб'ёмаў паставак. Раней «Транснафта» пацвярджала скарачэнне аб'ёму прапампоўкі на Беларусі да 4 млн тон у IV квартале.

У ААТ «Гомельтранснафта Дружба» (беларускі аператар паўднёвай галіны нафтаправода «Дружба») агенцтву паведамілі, што «на днях стане вядомы аб'ём паставак нафты на лістапад». Пры гэтым прадстаўнік «Гомельтранснафты» адзначыў, што «у кастрычніку прапампоўка ажыццяўлялася зыходзячы са скарочанага графіка і папярэдне, такія ж аб'ёмы чакаліся на лістапад».

Міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак у мінулую пятніцу правёў у Менску перамовы з беларускім прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам аб аб'ёмах і ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у IV квартале і ў 2013 годзе.

Афіцыйна пра вынікі перамоў не паведамляецца.

Па рашэнні Мінэнерга РФ, пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале былі зніжаны да 4 млн тон з 5,3 млн тон у трэцім квартале. Пры гэтым расейскі бок патрабуе ад Менска да канца года выканаць свае балансавыя абавязацельствы па пастаўцы на расейскі рынак у гэтым годзе 5,8 млн тон нафтапрадуктаў. Пры гэтым, па дадзеных расейскага боку, Беларусь паставіла ў РФ з пачатку года толькі 100 тыс. тон нафтапрадуктаў.

У Менску гэтыя прэтэнзіі адрасуюць расейскім нафтакампаніям, якія перапрацоўваюць нафту ў Беларусі на давальніцкіх умовах, але экспартуюць атрыманыя нафтапрадукты ў Еўропу, а не вяртаюць іх у Расею. На долю расейскіх давальцаў прыпадае каля 50% ад агульнага аб'ёму перапрацоўкі нафты на беларускіх НПЗ.

На 2013 год Беларусь запытвае ў Расеі імпарт нафты ў аб'ёме 23 млн тон супраць балансавых 21,5 млн тон у гэтым годзе.

Выкананне нафтавага балансу ў IV квартале і яго падпісанне на 2013 год ускладнены з жорсткай рэакцыяй кіраўніцтва РФ на экспарт з тэрыторыі Беларусі растваральнікаў, які ў Маскве лічаць ценявым бяспошлінным рээкспартам нафтапрадуктаў. Расейскі бок лічыў, што Беларусь, павялічыўшы закупкі расейскіх вуглевадародаў, стала экспартаваць на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў. Экспартная пошліна на растваральнікі ў рамках Мытнага Саюза роўная нулю, тады як на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту. У выніку, па разліках расейскіх экспертаў, у першым паўгоддзі бюджэт РФ недаатрымаў каля $1 млрд.

З 2010 года Беларусь імпартуе расейскую нафту бяспошлінна, але пералічвае ў бюджэт РФ экспартныя пошліны ад продажу ў Еўропу атрыманых з яе нафтапрадуктаў.

Намеснік міністра энергетыкі РФ Павел Фёдараў заявіў у пятніцу, што Беларусь толькі з 6 кастрычніка спыніла экспарт растваральнікаў. Мясніковіч раней заяўляў, што «апошні вагон з растваральнікамі сышоў 4 жніўня».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках