25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка: Прадпрымальнікам адступаць няма куды

18
Анатоль Шумчанка: Прадпрымальнікам адступаць няма куды

З гомельскімі прадпрымальнікамі ГЦ «Сакрэт» падманам перапісалі дамовы на арэнду, лічыць эксперт.

«Сёння гандлёвы цэнтр «Сакрэт» у знак пратэсту супраць уласнікаў, якія падманным шляхам скасавалі дамовы на арэнду, не адкрыўся», - распавёў сайту charter97.org старшыня савета рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Па словах Анатоля Шумчанкі, людзі пратэстуюць з-за самавольства з боку ўласнікаў гандлёвага цэнтра. «Прадпрымальнікі заключылі дамовы на арэнду да 2015 года. Але новыя ўласнікі гандлёвага цэнтра падманам перапісалі гэтыя дамовы, завысіўшы кошты на арэнду ў 3 разы».

У дадзены момант прадпрымальнікі накіроўваюцца ў міліцыю, каб падаць заяву на ўласнікаў гандлёвага цэнтра, паведаміў старшыня «Перспектывы». «Прама зараз мы нясем заявы ва УУС Цэнтральнага раёна, каб прыцягнуць уласнікаў да адказнасці. Нас тут 200 чалавек. А ўвечары ідзём на сустрэчу ў аблвыканкам».

Уласнікі ні разу так і не сустрэліся з падманутымі прадпрымальнікамі, адзначыў Анатоль Шумчанка. «Пры гэтым самі заснавальнікі фірмы, якая з'яўляецца ўласнікам гандлёвага цэнтра, на сустрэчы не прыходзяць. З'яўляюцца іх незразумелыя прадстаўнікі, якія толькі хамяць».

Прадпрымальнікам адступаць няма куды, сказаў старшыня «Перспектывы». «Тое, што адбылося, прабачце за выраз - «кідалава». Гэта самавольства. Людзям сыходзіць адсюль няма куды, а плаціць яны столькі таксама не могуць. Прадпрымальнікі разумеюць, што гэта фарпост, пасля якога ім ісці няма куды. Яны завезлі тавар на дзесяткі тысяч даляраў, закупілі абсталяванне. А ўласнікі ГЦ «Сакрэт» іх падманулі».

Нагадаем, прадпрымальнікі найбуйнейшага гандлёвага цэнтра Гомеля «Сакрэт» сёння абвясцілі забастоўку. На думку прадпрымальнікаў, якія арандуюць плошчы ў гэтым гандлёвым цэнтры, новы ўладальнік будынка беспадстаўна падняў плату амаль да фантастычнай вышыні. Новы кошт арэнднай платы, які выставіла ТДА «НП-Сэрвіс», вагаецца да 100 еўра без уліку ПДВ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках