25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ арыштаваў расейскага адваката па «балотнай справе»

25
КДБ арыштаваў расейскага адваката па «балотнай справе»

Беларускі КДБ затрымаў расейскага адваката Максіма Караткова-Гуляева ў Менску.

Пра гэта заявілі калегі Максіма Караткова-Гуляева, адваката аднаго з фігурантаў «балотнай справы», у якога ў кватэры нядаўна прайшоў ператрус.

Па словах адваката Аляксандра Васільева, калегі Максіма Караткова-Гуляева, той паведаміў яму пра сваё затрыманне ў тэлефоннай размове, піша gazeta.ru.

«Ён сказаў мне наступнае: што ён знаходзіцца ў Менску і што яго затрымліваюць службы бяспекі Беларусі. Усё, на гэтым сувязь перарвалася», - распавёў Васільеў.

Максім Караткоў-Гуляеў прадстаўляе інтарэсы Рыхарда Собалева, аднаго з фігурантаў справы аб «беспарадках» на Балотнай плошчы. На гэтым тыдні ён паведамляў, што ў яго кватэры прайшоў ператрус, падчас якога паліцыя канфіскавала дасье на Собалева і буйную суму грошай. Пры гэтым ён заявіў, што сам выклікаў паліцыю, каб паведаміць аб нейкім правапарушэнні. У сталічным глаўке МУС сказалі, што паліцыянты нібыта выявілі дома ў Караткова-Гуляева муляж гранаты і адвезлі яго ў АУС для дачы тлумачэнняў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках