25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатура просіць ААН адмяніць санкцыі

28
Дыктатура просіць ААН адмяніць санкцыі

Улады заклікаюць структуры ААН запатрабаваць адмены санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму.

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе МЗС Беларусі, на мінулым тыдні ў рамках 67-й сесіі ПА ААН беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у інтэрактыўным дыялогу c Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй па пытанні «Заахвочванне і абарона праў чалавека».

«Прадстаўнік Беларусі - саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН Ларыса Бельская - заявіла аб захаванні нашай краінай сваіх абавязацельстваў у галіне праў чалавека і пацвердзіла гатоўнасць Беларусі ўзаемадзейнічаць з праваабарончымі механізмамі ААН, уключаючы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, на аснове аб'ектыўнага і непрадузятага падыходу», - паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Яна таксама заклікала Вярхоўнага камісара «настойліва патрабаваць адмены аднабаковых прымусовых мер у дачыненні да ўсіх дзяржаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, а таксама даваць належную ацэнку дзеянням дзяржаў, якія прымяняюць аднабаковыя прымусовыя меры ў дачыненні да іншых краін з мэтай палітычнага ціску», паведамілі ў прэс-службе.

Нагадаем, пад санкцыямі ЕЗ знаходзяцца 243 фізічных і 32 юрыдычныя асобы, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ і замарожаныя актывы.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках