25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗВР скарачаюцца трэці месяц запар

8
ЗВР скарачаюцца трэці месяц запар

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 кастрычніка 2012 года склалі 8 млрд. 126 млн. даляраў ЗША, знізіўшыся за верасень - на 15,2 млн. даляраў.

Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка, піша БелаПАН.

Нагадаем, у жніўні аб'ём ЗВР знізіўся на 106,3 млн. даляраў, у ліпені - на 82 млн. даляраў. Апошнім месяцам, калі адзначаўся рост рэзерваў, быў чэрвень гэтага года, калі ЗВР выраслі на 291 млн. даляраў.

Як адзначаецца ў паведамленні Нацбанка, у верасні на аб'ём золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ў поўным аб'ёме знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацыянальным банкам і ўрадам, якое было кампенсавана ростам кошту на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках