25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атачэнне Лукашэнкі скупляе нерухомасць у Літве

131
Атачэнне Лукашэнкі скупляе нерухомасць у Літве

Сярод пакупнікоў дарагой нерухомасці ў Вільні - Мясніковіч, Мартынаў, Шакуцін і Чыж.

Яны купляюць кватэры і дамы, маюць зносіны з палітыкамі і мясцовымі прадпрымальнікамі. І ўжо даўно фармуюць такі іх погляд на рэжым Лукашэнкі, які ім патрэбны, паведаміў тэлеканал TV3 у перадачы «Каментары тыдня», піша ru.delfi.lt.

У самым сэрцы старога горада Вільні ў раскошных апартаментах праводзяць выходныя беларускія алігархі. І не проста праводзяць час. Як паведамляюць крыніцы, тут купілі кватэры бліжэйшыя паплечнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Адзін з іх - трэці найбуйнейшы алігарх Аляксандр Шакуцін, маёмасць якога ацэньваецца ў 150 млн. даляраў. Шакуцін з'яўляецца кіраўніком будаўніча-тэхнічнай кампаніі «Амкадор», належыць да арганізацыі «Белая Русь», якая аб'ядноўвае прадпрымальнікаў, якія падтрымліваюць Лукашэнку.

Сцвярджаецца, што нерухомасць у Вільні набыў і Юрый Чыж, які займаецца гандлем нафтапрадуктамі, фармацэўтыкай, турызмам, сельскай гаспадаркай і вытворчасцю будматэрыялаў. У апошні час ён уключаны ў «чорны спіс» ЕЗ. Чыж аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі.

Сцвярджаецца, што маёмасць у Вільні набыў і былы міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, прэм'ер Міхаіл Мясніковіч, амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын.

Па дадзеных крыніц, беларускія алігархі не губляюць час дарма ў Вільні, а размаўляюць з літоўскімі мільянерамі - Аўгусцінасам і Артурасам Ракаўскасамі, Таўтвідасам Баршцісам. Самі літоўскія прадпрымальнікі не размаўляюць на гэтую тэму.

«Я нічога не буду каментаваць. Яшчэ раз паўтараю, прабачце, я ў адпачынку. Ні адмаўляць, ні пацвярджаць нічога не буду», - сказаў Артурас Ракаўскас.

Старшыня камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Арвідас Анушаўскас сцвярджае, што, купляючы нерухомасць у Літве, атачэнне Лукашэнкі, магчыма, рыхтуецца да адступлення.

«Часцей за ўсё ў аўтарытарных дзяржавах адбываюцца такія працэсы, што бліжэйшае атачэнне рыхтуе шляхі адступлення. Вільня знаходзіцца вельмі блізка ад Менска», - сказаў Анушаўскас.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках