25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва: Выбухі ў Віцебску паўтараюцца

26
Любоў Кавалёва: Выбухі ў Віцебску паўтараюцца

У адным выпадку за падобныя інцыдэнты людзей расстралялі, а цяпер завялі справу па артыкуле «хуліганства», адзначыла жанчына.

«Выбухі ў Віцебску паўтараюцца. У 2005-м годзе ў горадзе таксама быў бляшаны слоік, у які было закладзена выбуховае прыстасаванне. Але па выніках экспертызы аказалася, што яно было зроблена прамысловым спосабам. Пра гэта казаў адвакат Станіслаў Абразей яшчэ на судзе», - распавяла сайту charter97.org Любоў Кавалёва, маці пакаранага нібыта за тэракты ў Менску і Віцебску Уладзіслава Кавалёва.

Па словах Любові Кавалёвай, за тое, што раней людзей расстрэльвалі, цяпер прыцягваюць па артыкуле «хуліганства»:

«Цяпер тое ж самае адбываецца. Афіцыйныя асобы заявілі, што там быў піратэхнічны склад. Нашых хлопцаў расстралялі за падобны склад. Ім у віну паставілі як «выбуховую прыладу». А цяперашні выбух кваліфікавалі як «хуліганку».

Выбух у Віцебску маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва звязвае з эканамічнымі праблемамі ў краіне:

«Гэта не першы выбух за апошні час. Незразумела, каму і навошта гэта трэба. Як кажуць, народ хоча хлеба і відовішчаў. Калі няма хлеба - даем народу відовішча. Усё гэта адбываецца ды фоне эканамічнага крызісу, я думаю, гэта звязана з палітыкай і эканомікай».

Нагадаем, у ноч на 12 лістапада ў Віцебску побач з будынкам КДБ прагрымеў выбух. Сёння КДБ заявіла, што па гэтым інцыдэнце затрымана 3 чалавекі, адзін з якіх мае «знешнія прыкметы адхілення ад нармальных паводзінаў». Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках