24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны інстытут прэсы: Беларусь - сярод горшых

2
Міжнародны інстытут прэсы: Беларусь - сярод горшых

Беларусь паказвае небяспечныя прыклады адступлення ад свабоды СМІ ў Еўропе.

Пра гэта заявіў Міжнародны Інстытут Прэсы, які уключыў нашу краіну ў «Еўрапейскі спіс асаблівай увагі», паведамляе сайт Міжнароднай арганізацыі па абароне свабоды слова (пераклад - charter97.org).

Спіс краін, якія выклікаюць занепакоенасць з-за адступлення ад прынцыпаў свабоды слова, фарміруецца на падставе справаздач ад экспертаў інстытута і яго партнёра - Медыяарганізацыі Паўднёва-ўсходняй Еўропы (SEEMO).

МІП лічыць, што Беларусь з'яўляецца адной з краін, якія сімвалізуюць нарастальную пагрозу для свабоды медыяў у Еўропе.

«У Беларусі нядаўнія «парламенцкія выбары», па заяве заходніх назіральнікаў, былі праведзены ў атмасферы пагроз журналістам.

Многія журналісты выпрабавалі напады з-за асвятлення пратэстаў, якія адбыліся ў снежні 2010 пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам у чацвёрты раз.

Журналісты рэгулярна сутыкаліся з гвалтам і пераследам з-за крытыкі ўрада і асвятлення такіх тэм, як выбух на станцыі метро ў Менску ў 2011 годзе», - адзначаецца ў дакладзе Міжнароднага інстытута прэсы.

Таксама, сярод еўрапейскіх краін, у якіх існуюць сур'ёзныя праблемы са свабодай слова, апынуліся Украіна, Венгрыя і Турцыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках