25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Дзядка могуць перавесці ў «крытку»

7
Палітвязня Дзядка могуць перавесці ў «крытку»

Адразу пасля выхаду з адзіночнай камеры Мікалая Дзядка могуць перавесці ў «крытую турму».

Такую перасцярогу «Радыё Рацыя» выказала жонка палітвязня Валерыя Хоціна. Паводле яе слоў, шматлікія абвінавачанні яе мужа ў «парушэннях рэжыму адбыцця пакарання» могуць стаць прычынай для пераводу Мікалая Дзядка ў больш жорсткія турэмныя ўмовы.

«Атрымліваецца, што зараз Яўген Васьковіч і Мікалай Статкевіч сядзяць у Магілёўскай, а Зміцер Дашкевіч - у Гродзенскай турме. Застаецца адна Жодзінская турма, у якой ніхто не сядзіць. Магчыма, што яго ў Жодзіна адправяць, а кажуць, што Жодзінская турма - адна з горшых.

Мікалай Дзядок ужо доўгі час утрымліваецца ў адзіночнай камеры за нібыта злоснае парушэнне рэжыму. Яму забаронена сустракацца з роднымі і тэлефанаваць ім. 13 снежня гэтага года Мікалая павінны былі перавесці з «адзіночкі» ў атрад.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках