25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залескі: «У Беларусь ідуць рызыканты альбо розная драбяза»

19
Залескі: «У Беларусь ідуць рызыканты альбо розная драбяза»

15 лістапада ў Менску пачне працу чарговы Інвестыцыйны форум.

Які клімат для інвестыцый створаны ў Беларусі, чаму штогод не выконваюцца планы па прыцягненню інвестыцый?

Як уплываюць на намеры замежных інвестараў выпадкі нацыяналізацыі пэўных прадпрыемстваў з замежным капіталам?

На гэтыя пытанні «Радыё Свабода» адказвае эканаміст Міхась Залескі.

- Напярэдадні форуму беларускія афіцыйныя СМІ поўняцца запэўніваннямі ў тым, што ў краіне існуе вельмі добры інвестыцыйны фон. Але на самой справе апошнія гады штогод не выконваюцца дзяржаўныя планы па прыцягненні інвестыцый. Чаму так адбываецца?

- Невыкананне планаў па прыцягненні інвестыцый звязанае найперш з тым, што інвестар мае вочы і вушы. Калі б яны іх не мелі, — магчыма, інвестыцыі шлі б поўнай плынню. А так — кожны інвестар ацэньвае рызыкі, і як кожны нармальны чалавек, вырашае, што грошы сюды ўкладаць пакуль заўчасна.

- А што канкрэтна іх палохае?

- Дзякуючы намаганням Савета Міністраў Беларусь паспяхова прасоўваецца ўгару ў рэйтынгу Doing business, па ўмовах вядзення бізнэсу. Аднак пры ацэнцы рызыкі стратэгічныя інвестары найперш ацэньваюць палітычныя рызыкі. Ніхто не можа сказаць, хто і калі будзе наступным прэзідэнтам , і якая палітычная і эканамічная лінія будзе ў гэтага чалавека.

- Апошнім часам дзяржава вырашыла нацыяналізаваць некаторыя прадпрыемствы з замежным капіталам. Як гэтыя крокі ўплываюць на намеры замежных інвестараў укладаць у Беларусь?

- Дзеянні, якія адбываюцца ў выніку рашэнняў пэўных кіроўных асоб, вельмі кепска ўспрымаюцца страхавымі кампаніямі і стратэгічнымі інвестарамі. Бо ніхто не ведае, хто будзе наступным — абутковая фабрыка, завод ці што іншае. Тут і хаваецца небяспека для нашай краіны. Людзі прывыклі ўкладаць грошы надзейна, упэўнена — а дзе ж тут возьмеш упэўненасць. Таму ідуць сюды рызыканты альбо розная драбяза.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках