25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль адпрэчыў беларускія запыты па нафце

38
Крэмль адпрэчыў беларускія запыты па нафце

У 4 квартале 2012 года ў Беларусь будзе пастаўлена 4,7 мільёнаў тон расейскай нафты.

«У прынцыпе пытанне вырашана. Расія паставіць 4,7 мільёна тон нафты ў чацвёртым квартале ў абмен на пастаўкі беларускім бокам у РФ да канца года 200 тысяч тон аўтамабільнага бензіну Аі-92. Канцэрн «Белнафтахім» узгадніў гэта рашэнне», - адзначыла крыніца агенцтва ПРАЙМ.

Беларускія НПЗ перапрацоўваюць 1,8-1,9 мільёна тон нафты ў месяц.

Нагадаем, расейская «Транснафта» на падставе рашэння Мінэнерга РФ адшуквае магчымасць дадатковых паставак у Беларусь у чацвёртым квартале. Так, на лістапад дадпастаўкі складуць 315 тысяч тон, на снежань - 412 тысяч тон дадаткова да паставак у 4 мільёны тон.

Беларускі бок хацеў атрымаць у чацвёртым квартале 5,3 мільёна тон нафты.

Прадпрыемствы і арганізацыі канцэрна «Белнафтахім» ужо пачалі весці перамовы з расейскімі нафтавымі кампаніямі аб дадатковых аб'ёмах паставак у Беларусь расейскай нафты ў снежні.

Выкананне нафтавага балансу ў IV квартале і яго падпісанне на 2013 год ускладнена з жорсткай рэакцыяй кіраўніцтва РФ на экспарт з тэрыторыі Беларусі растваральнікаў, які ў Маскве лічаць ценявым бяспошлінным рээкспартам нафтапрадуктаў. Расейскі бок лічыў, што Беларусь, павялічыўшы закупкі расейскіх вуглевадародаў, стала экспартаваць на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў. Экспартная пошліна на растваральнікі ў рамках Мытнага Саюза роўная нулю, тады як на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту. У выніку, па разліках расейскіх экспертаў, у першым паўгоддзі бюджэт РФ недаатрымаў каля $1 млрд.

З 2010 года Беларусь імпартуе расейскую нафту бяспошлінна, але пералічвае ў бюджэт РФ экспартныя пошліны ад продажу ў Еўропу атрыманых з яе нафтапрадуктаў.

Намеснік міністра энергетыкі РФ Павел Фёдараў заявіў у пятніцу, што Беларусь толькі з 6 кастрычніка спыніла экспарт растваральнікаў. Мясніковіч раней заяўляў, што «апошні вагон з растваральнікамі сышоў 4 жніўня».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках