25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Васьковічу ў турме не перадаюць кнігі

7
Палітвязню Васьковічу ў турме не перадаюць кнігі

Яўген Васьковіч паведаміў пра гэта ў лісце да сваёй бабулі.

У ім палітвязень паскардзіўся на тое, што ніяк не можа атрымаць яцвяжска-англійскі слоўнік, які ўжо не першы раз адсылае назад адміністрацыя турмы, піша bchd.info.

У астатнім, як піша Яўген Васьковіч, у яго ўсё добра.

«Хаця ў лісце толькі некалькі радкоў, я рада і гэтаму», - адзначыла Тамара Васьковіч, бабуля палітвязня.

Яўген Васьковіч разам з Арцёмам Пракапенкай і Паўлам Сырамалотавым 18 траўня 2011 года актывіст быў асуджаны па частцы 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства) і частцы 3 артыкула 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйных памерах) Крымінальнага кодэкса на сем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках