25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрландах разгледзяць парушэнні падчас будаўніцтва АЭС у Беларусі

13
У Нідэрландах разгледзяць парушэнні падчас будаўніцтва АЭС у Беларусі

Пытанне пра парушэнне Беларуссю Орхускай канвенцыі падчас будаўніцтва АЭС будзе разгледжанае на 5-й сесіі нарады старон канвенцыі.

Яна пройдзе ў чэрвені—ліпені 2014 года ў Нідэрландах, паведаміла дырэктарка Орхускага цэнтра Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Захарава 16 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Гародні, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, высновы пра парушэнне Беларуссю Орхускай канвенцыі падчас будаўніцтва Астравецкай АЭС і Нёманскай ГЭС зробленыя камітэтам выканання Орхускай канвенцыі 29 чэрвеня 2011 года. Тады ж Беларусі былі выдадзеныя рэкамендацыі, як унікнуць праблем, звязаных з доступам грамадскасці да экалагічнай інфармацыі і ўдзелу ў прыняцці экалагічна значных пастаноў.

Як заявіла Захарава, рэкамендацыі ўжо ўлічваюцца пры распрацоўцы заканадаўства. З яе слоў, гэта дэталі, якія варта больш выразна замацаваць у заканадаўстве, бо праз іх адсутнасць церпіць і праваўжывальная практыка. Напрыклад, неабходна зрабіць спасылкавую норму ў агульным законе «Аб інфармацыі» пра тое, што чалавек не павінен абгрунтоўваць сваю зацікаўленасць у атрыманні экалагічнай інфармацыі. У наш час такая норма існуе толькі ў законе «Аб навакольным асяроддзі».

«Усе захады, якія нам рэкамендаваныя ў сувязі з доступам грамадскасці да экалагічнай інфармацыі, — гэта ўсё будзе зроблена», — запэўніла Захарава.

Яна нагадала, што на 4-й сесіі нарады старон Орхускай канвенцыі, якая праходзіла з 29 чэрвеня да 1 ліпеня 2011 года ў Кішынёве, былі прынятыя рэкамендацыі аб тым, як змяніць беларускае заканадаўства і палепшыць практыку яго выкарыстання для таго, каб краіна не парушала базавыя прынцыпы канвенцыі пры будаўніцтве Гарадзенскай ГЭС.

Канвенцыя Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН «Аб доступе да інфармацыі, удзелу грамадскасці ў прыняцці пастаноў і доступе да правасуддзя ў пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя» (Орхуская канвенцыя) увайшла ў дзеянне для Беларусі 20 лістапада 2001 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках