25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкі за апошні месяц атрымаў больш за 800 паштовак

4
Бяляцкі за апошні месяц атрымаў больш за 800 паштовак

Алесь Бяляцкі атрымаў больш за 800 віншавальных паштовак, у тым ліку фатаграфіі калег.

У паштоўках людзі віншавалі яго з 50-годдзем. Сярод іншых, да праваабаронцы ў Бабруйскай калоніі дайшлі паштоўкі з фатаграфіямі людзей, якія яго віншавалі. Сярод атрыманых пасланняў было і калектыўнае фота праваабаронцаў з «Вясны», якія арганізоўвалі грамадскую кампанію «Адпраў паштоўку Алесю Бяляцкаму». Праваабаронца «Вясны» Таццяна Рэвяка распавяла аб апошнім лісце Алеся Бяляцкага, які на днях атрымала, перадае «Радыё Свабода».

«Ён піша, што паштоўкі да яго працягваюць ісці, што разам з маім лістом атрымаў яшчэ тры з розных краін. Ён быў вельмі рады, што атрымаў фота людзей, якія дасылалі яму гэтыя здымкі з рознымі віншаваннямі. І мы, вясноўцы, такі фотаздымак яму паслалі, і ён яго каментуе: што той змяніўся, а той вунь якім стаў. Бо для яго вельмі важна было ўбачыць твары людзей, якія яго віншавалі, а таксама калег і сяброў, якіх ён не бачыў больш за год».

Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі. Праваабаронца асуджаны на 4,5 года зняволення нібыта за ўтойванне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі заявіў у судзе, што грошы, пра якія ішла гаворка, пайшлі на дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках