26 лiстапада 2024, aўторак, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суседзі: Палкоўніка КДБ Казака знайшлі забітым у лесе (Відэа)

85
Суседзі: Палкоўніка КДБ Казака знайшлі забітым у лесе (Відэа)

Суседзі забітага палкоўніка распавялі падрабязнасці здарэння.

Пацвердзілася інфармацыя, якую сайту charter97.org паведаміла ананімная крыніца. Члены кааператыва індывідуальных забудоўшчыкаў «Пейзаж» недалёка ад Ждановічаў сцвярджаюць, што член кааператыва, палкоўнік КДБ Аляксандр Казак быў знойдзены забітым у лесе.

Здарыўся інцыдэнт у кастрычніку. Члены «Пейзажа» не выключаюць, што гэта магла быць помста. Адзін з суседзяў распавёў на ўмовах ананімнасці карэспандэнту «Радыё Свабода»:

«Ён прыехаў увечары начаваць. Сям'я пераважна жыве ў горадзе. Прыехаў вечарам адзін на машыне. Ну, і жонка стала тэлефанаваць, а ён не адказваў. Яна раніцай прыехала, абшукала ўвесь дом - дома няма. Машына стаіць на месцы. Потым яна стала тэлефанаваць на яго мабільны тэлефон. А там у нас менскі лесапарк, зусім блізка ад яго хаты, агароджа і лес. Яна тэлефанавала, хадзіла і пачула яго тэлефон. Яна пабегла на гук тэлефона і знайшла мужа мёртвым. Натуральна, заявіла ў міліцыю. Прыехала шмат машын розных, хуткая дапамога, міліцыя, следчыя. Хадзілі па суседзях, пыталіся - можа, стрэл чулі, можа, нешта заўважылі».

Аляксандра Казака пахавалі на могілках у Тарасаве. Пры гэтым ніякіх паведамленняў аб гэтым выпадку не было. Суседзі мяркуюць, што ён быў палкоўнікам КДБ. На яго візітоўцы напісана: «КДБ Рэспублікі Беларусь, вуліца Інтэрнацыянальная 29а, Менск, Упраўленне па гораду Менску і Менскай вобласці. Начальнік Менскага межрайадзела». У апошні час хадзілі чуткі, што яго перавялі на іншую працу, але ён нібыта адмовіўся. Казаў, што ў адпачынку:

«Вядома тое, што ён быў застрэлены са стрэльбы. Выпадак надзвычайны. Малады, яму было 47 гадоў. Абыходлівы, уважлівы, ветлівы, культурны, абаяльны, таварыскі. І ўсе былі напалоханыя і здзіўленыя, што такое магло здарыцца з такім чалавекам. Што паказала анатамаванне, таксама мне невядома. Я думаю, што і нікому невядома. Карацей, я больш нічога не ведаю. Для ўсіх гэта было вельмі нечаканым. Там вельмі злы сабака, ён брэша. Немагчыма ціха падысці. Усе дзівіліся, як гэта магло адбыцца? І чаму не дома, чаму не ў двары, чаму пайшоў у лес? Чаму брамка была адкрыта? І суседзі нічога не ведалі».

Бліжэйшыя суседзі Казакоў па «Пейзажу» - Ліпені. У іх брамка ў трох метрах ад Казакова. З гаспадаром пагутарыць не атрымалася, ён быў на працы. А гаспадыня так сказала па тэлефоне:

- А што вы ў мужа спытаеце? Мы нічога не ведаем. Гэта вы толькі ў следчыя органы можаце патэлефанаваць.

- Так што, яго забілі там?

- Чаго гэта яго забілі? Ён застрэліўся сам. Усе падрабязнасці вы можаце атрымаць у следчых органах. Ніхто нічога не ведае.

- А калі гэта здарылася?

- У кастрычніку.

- Яго знайшлі ў лесе?

- Так.

- А зараз ніхто не жыве ў гэтым доме?

- У яго ж ёсць жонка, дзеці. Ведаеце, гэта ж раней было - суседзі адзін аднаго ведаюць, размаўляюць. Мы практычна не размаўляем. Мы сядзім кожны за сваім плотам. Таму такія рэчы - я не ведаю, а муж тым больш не ведае, яго тут і няма. Усё астатняе вы пытайцеся ў следчых органах.

У КДБ да гэтага часу сцвярджаюць, што ўсё гэта «ілжывы правакацыйны ўкід». Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч заявіў:

«Тое, што я ўчора сказаў, я больш нічога не скажу. Я ўсё сказаў, не больш. Я выказаў тую думку, якую хацеў данесці. Больш я нічога не скажу».

У Следчым камітэце растлумачылі, што крымінальную справу не заводзілі. Прадстаўнік прэс-службы Юлія Ганчарова сказала:

«Крымінальная справа па факце забойства чалавека, якога вы называлі, Следчым камітэтам не пачыналася. Я бачыла гэты інфармацыйны паток. Але дакладна, крымінальнай справы ў нас няма. Чуткі мы не каментуем».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках