25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спрабуюць пазычыць грошы ў Сінгапуры і Ганконгу

27
Улады спрабуюць пазычыць грошы ў Сінгапуры і Ганконгу

Беларусь праводзіць non-deal roadshow еўрабондаў у Сінгапуры і Ганконгу.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца на фінансавым рынку, знаёмая з планамі беларускіх уладаў.

«Беларускі Мінфін збіраўся правесці прэзентацыю еўрабондаў у Сінгапуры і Ганконгу", - сказала крыніца, каментуючы распараджэнне беларускага прэм'ер-міністра «Аб накіраванні групы ў Сінгапур і спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг (Кітайская Народная Рэспубліка)», якое апублікавана на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

У Мінфіне Беларусі не ўдалося атрымаць пацверджання аб roadshow еўрабондаў у Сінгапуры і Ганконгу.

Па словах міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца, размяшчэнне дзяржаўных аблігацый ў 2013 годзе на знешніх рынках дазволіць «рэфінансаваць наступныя плацяжы напалову і наблізіцца да ўзроўню абслугоўвання знешняй пазыкі бягучага года». У гэтым годзе Беларусь павінна была выплаціць па пазыках 1,6 млрд даляраў, у 2013-м - амаль у 2 разы больш.

Нагадаем, што ў ліпені 2010 года Беларусь размясціла ў Еўропе дэбютныя еўрабонды на 600 млн. даляраў са стаўкай купона 8,75% гадавых і пагашэннем у 2015 годзе, у жніўні - даразмясціла дзяржаблігацыі яшчэ на 400 млн. даляраў, даходнасць па паперах склала 8,251% гадавых. У студзені 2011 года Беларусь размясціла сямігадовыя еўрабонды на 800 млн. даляраў пад 8,95% гадавых. Арганізатарамі здзелкі з'яўляліся расейскі Ашчадбанк РФ, французскі BNP Paribas, брытанскі RBS і германскі Deutsche Bank. Пасля пад ціскам міжнародных праваабарончых арганізацый з сіндыката выйшлі тры заходніх банка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках