25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Альфа-банк» купляе «Белрасбанк»

7
«Альфа-банк» купляе «Белрасбанк»

«Альфа-банк» купляе беларускую «дачку» «Расбанка».

Пра гэта гаворыцца ў сумесным прэс-рэлізе крэдытных арганізацый, паведамляе «Інтэрфакс».

Па выніках здзелкі, актывы «Альфа-банка» (Беларусь) у краіне павялічацца амаль у два разы, банк увойдзе ў лік дзевяці вядучых беларускіх банкаў па актывах і ўласным капітале, зойме восьмае месца па рознічнаму крэдытнаму партфелю і сёмае месца ў краіне па колькасці аддзяленняў і офісаў продажаў.

Чакаецца, што здзелка будзе завершаная да канца года, для чаго, у прыватнасці, неабходна ўзгадненне адпаведных органаў. Сума здзелкі не раскрываецца.

Галоўны кіраўнік дырэктар банкаўскай групы «Альфа-банк» Рушан Хвесюк, словы якога прыведзены ў прэс-рэлізе, адзначыў, што чакае ад здзелкі сінэргетычны эфект як у карпаратыўным, так і ў рознічным кліенцкіх сегментах.

Старшыня праўлення «Расбанка» Уладзімір Галубкоў падкрэсліў, што стратэгія «Расбанка» накіраваная на пераарыентацыю сваёй асноўнай дзейнасці на расейскі рынак.

«Расбанк» будзе працягваць прамыя адносіны з беларускімі карпаратыўным кліентамі і Нацыянальным банкам Беларусі.

Банкаўская група «Альфа-банк» уключае «Альфа-банк» (Расея) і «Альфа-банк» (Украіна). У банкаўскую групу таксама ўваходзяць банкі ў Нідэрландах, Беларусі, Казахстане, група мае прысутнасць на Кіпры, ЗША і ў Велікабрытаніі. «Расбанк» з'яўляецца найбуйнейшай даччынай структурай міжнароднай фінансавай групы Societe Generale за межамі Францыі. Па выніках трох кварталаў 2012 года, «Альфа-банк» займае 7-е месца, «Расбанк» - 9-е месца па памеры актываў сярод расейскіх банкаў у рэнкінгу «Інтэрфакс-100», падрыхтаваным «Інтэрфакс-ЦЭА».

«Белрасбанк» - універсальны банк, створаны ў 2003 годзе, ён ахоплівае ўсе рэгіёны і галоўныя гарады Беларусі. Сетка банка налічвае 29 офісаў. У «Белрасбанку» працуюць 765 чалавек.

Банк абслугоўвае больш за 100 тыс. кліентаў. Раней паведамлялася, што актывы «Белрасбанка» за 9 месяцаў 2012 скараціліся на 36,1% - да 2 трлн 253,6 млрд беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках