25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет ля беларускай амбасады ў Берліне: Стоп АЭС!

13

26 лістапада прадстаўнікі масавых нямецкіх антыатамных арганізацый і рухаў пікетавалі пасольства Беларусі ў сталіцы ФРГ.

Яны патрабавалі спыніць будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі, паведамляе БелаПАН.

У пікеце ўдзельнічала каля двух дзясяткаў чалавек. Антыатамныя актывісты разгарнулі банэры з надпісамі па-руску і па-ангельску «Беларусь! Спыні будаўніцтва АЭС!» («Belarus! Stop NPP construction!») І прынеслі з сабой петыцыю з патрабаваннямі. Супрацоўнікі амбасады Беларусі не выйшлі да пікетоўцаў, і яны былі вымушаныя кінуць петыцыю ў паштовую скрыню дыппрадстаўніцтва.

На думку пікетоўцаў, будаўніцтва АЭС у Беларусі закранае і нямецкіх грамадзян. У тэксце петыцыі гаворыцца: «Мы падкрэсліваем, што ў выпадку цяжкай аварыі на Астравецкай АЭС, у адпаведнасці з даследаваннямі нарвежскіх і аўстрыйскіх экспертаў, еўрапейскія краіны будуць закранутыя».

У сваім звароце, адрасаваным пасольству Беларусі, нямецкія эколагі выказваюць надмерную ўстурбаванасць будаўніцтвам Астравецкай АЭС. Яны інфармуюць пра сур'ёзныя праблемы гэтага будаўніцтва, якія ў шмат разоў падвышаюць небяспеку беларускай станцыі. Так, у тэксце петыцыі згадваецца, што работы залівання бетону ў падмурак будынка рэактарнага блока выконваюцца без агульнага праекту электрастанцыі. Нямецкія эколагі таксама сумняваюцца ў надзейнасці эксперыментальнага праекта АЭС-2006, паводле якога будуецца і ЛАЭС-2, ахоўны купал якой абрынуўся ўлетку мінулага года падчас будаўніча-мантажных работ.

Асобную ўвагу ў сваім звароце прадстаўнікі нямецкіх арганізацый і рухаў надаюць парушэнням Беларуссю экалагічных канвенцый (Орхускай і Эспаа) пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі і разглядаюць гэта як яшчэ адну падставу для неадкладнага спынення работ на пляцоўцы Астравецкай АЭС.

Тэкст петыцыі быў прыняты прадстаўнікамі нямецкіх рухаў, арганізацый і нізавых ініцыятыў на міжнароднай канферэнцыі атамнай энергетыкі, якая прайшла ў Берліне ў канцы кастрычніка гэтага года.

У верасні гэтага года на першым грамадскім канале нямецкага тэлебачання «АРД» быў паказаны рэпартаж з месца будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне.

У лістападзе сваю заклапочанасць будаўніцтвам АЭС у Беларусі выказалі дэпутаты нямецкага парламента, якiя накiравалi ва ўрад Германіі афіцыйны запыт аб рызыках запланаванай у Беларусі АЭС. Парламентарыі задаюць свайму ўраду пытанне аб тым, чаму Нямеччына не брала ўдзелу ў абмеркаванні АУНА праекту беларускай АЭС. Дэпутаты таксама просяць урад выкласці пазіцыю з нагоды пераследу ўдзельнікаў Беларускай антыатамнай кампаніі, аб якой гаварылася ў рэпартажы АРД.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках