25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кампутарнай тэхніцы Пачобута шукалі «Ліпковіча»

13
У кампутарнай тэхніцы Пачобута шукалі «Ліпковіча»

Журналіста «Газеты Выбарчай» выклікалі да следчага.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў сам карэспандэнт польскай «Газеты Выбарчай» Анджэй Пачобут, які знаходзіцца пад следствам з-за абвінавачання ў абразе Лукашэнкі:

«Сёння мяне выклікалі з адвакатам да следчага. Там мяне праінфармавалі, што па маіх тэкстах прызначаная яшчэ адна лінгвістычная экспертыза. Праводзіць яе будзе Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Гэта ўжо чацвёртая экспертыза пасля Акадэміі ўпраўлення пры прэзідэнце, БДУ і Акадэміі Навук, якія сціпла прайшліся па маіх артыкулах, знайшоўшы там цэлы букет крымінальных артыкулаў. Следчаму Камітэту чамусьці спатрэбілася дадатковае меркаванне сціплага гродзенскага ўніверсітэта».

Па словах журналіста, на час правядзення лінгвістычнай экспертызы следства прыпыняць:

«На маё становішча гэта ніяк не паўплывае, я па-ранейшаму абвінавачаны. Яны проста не хочуць працягваць працэсуальны тэрмін - пакуль працуе экспертыза, ён не будзе ісці. Калі яна скончыцца, тады яны прымуць рашэнне, што рабіць далей».

У кампутарнай тэхніцы Анджэя Пачобута шукалі «Ліпковіча»:

«Акрамя таго следчы азнаёміў мяне з вынікамі тэхнічнай экспертызы канфіскаваных у мяне кампутараў, якія знаходзяцца ў Следчым камітэце. «Белпартызан» і «Хартыя» з гэтага кампутара сапраўды наведваліся, тэкставыя файлы артыкулаў, якія фігуруюць у абвінаваўчым заключэнні, сапраўды ёсць. Цікава, што экспертамі вёўся пошук файлаў па словах сярод якіх апынулася загадкавае слова - «Ліпковіч».

Нагадаем, падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы за «абразу Лукашэнкі» сталі публікацыі журналіста на незалежных сайтах.

Анджэя Пачобута затрымалі ў яго кватэры ў Гродне 21 чэрвеня. Перад гэтым у памяшканні правялі ператрус і канфіскавалі кампутары. Журналіст прабыў у гродзенскім СІЗА да 30 чэрвеня, пасля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках