25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя не пакідае без увагі Бяляцкага

3
Францыя не пакідае без увагі Бяляцкага

Франсуа Аланд, прэзідэнт Французскай рэспублікі, узвёў Суэр Белхасен, прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), у ранг кавалера ордэна Ганаровага легіёна.

Ён прысвяціў гэтую ўзнагароду усім актывістам FIDH, і асабліва - тым, хто знаходзіцца ў зняволенні, сярод якіх і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі, піша ПЦ «Вясна».

У сваёй прамове падчас цэрымоніі ўзнагароджання, якая адбылася 26 лістапада, Франсуа Аланд, звяртаючыся да спадарыні Белхасен, сказаў:

«У Вашай асобе я хачу адзначыць усіх актывістаў FIDH, якія часта дорага расплачваюцца за сваю смелую барацьбу. Я думаю аб вашым віцэ-прэзідэнце спадары Бяляцкім, які знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі, вашым намесніку генеральнага сакратара Набіле Раджабе, заключаным у турме Бахрэйна, і ўсіх сябрах Вашай арганізацыі, якія сёння знаходзяцца за кратамі толькі таму, што яны патрабуюць захавання правасуддзя».

У той час на білбордзе з партрэтам Алеся Бяляцкага, устаноўленым перад мэрыяй 11-й акругі горада Парыжа ў траўні гэтага года ў знак далучэння горада да міжнароднай кампаніі за вызваленне вядомага праваабаронцы, з'явіўся надпіс: «Алесь Бяляцкі, Ганаровы грамадзянін Парыжа».

Нагадаем, што сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа зняволенаму віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў прысвоены 16 кастрычніка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках