24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе Андрэй Гайдукоў?

29
Дзе Андрэй Гайдукоў?

Месцазнаходжанне арыштаванага актывіста невядома.

Маці актывіста, абвінавачанага ў «здрадзе дзяржаве», разлічвае даведацца, дзе ён знаходзіцца, у бліжэйшы час. «Пакуль я дакладна не ведаю, перавялі майго сына ўжо ў Віцебск ці не, але я думаю на гэтым тыдні ці ў панядзелак ён ужо будзе тут», - распавяла сайту charter97.org маці арыштаванага намесніка старшыні «Саюза маладых інтэлектуалаў» Вольга Гайдукова.

Па словах Вольгі Гайдуковай, з-за пераводу яе сына ў Віцебск яна збіраецца наняць яшчэ аднаго адваката:

«Нейкія змены ў справе ёсць. З чаго бы гэта ім адтуль перавесці назад у Віцебск? Мы так думаем, што з'явіліся нейкія нюансы. У Менску я збіралася сустрэцца з адвакатам і з праваабаронцамі, у тым ліку з Алегам Волчакам. А зараз Андрэя перавядуць у Віцебск і я не ведаю, ці зручна будзе сюды ездзіць адвакату. На першы час было б зручна наняць яшчэ аднаго адваката».

Нагадаем, у менскі СІЗА КДБ Андрэя Гайдукова змясьцілі пасьля затрымання ў Віцебску, якое адбылося 20 дзён таму. 23-гадовага аператара наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» абвінавачваюць па крымінальным артыкуле «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, хлопца затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэта абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках